Афіцыйны сайт
11 мая 2020

Аб межах сельсаветаў

У адпаведнасці з деючым заканадаўствам, для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам у СМІ і на афіцыйным сайце Свіслацкага райвыканкама было размешчана паведамленне па ўстанаўленні межаў сельскіх саветаў нашага раёна.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца, з 10 красавіка 2020 года, выказаць сваё меркаванне па пытаннях па ўстанаўленні межаў Вердаміцкага, Дабравольскага, Нязбодзіцкага, Навадворскага, Поразаўскага, Свіслацкага, Ханявіцкага сельскіх саветаў.

У выніку з 10 красавіка 2020 года – даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет – ва аддзел землеўпарадкавання Свіслацкага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Вердаміцкага, Дабравольскага, Нязбодзіцкага, Навадворскага, Поразаўскага, Свіслацкага, Ханявіцкага сельскіх саветаў адсутнічае.