Афіцыйны сайт

Бытавое абслугоўванне

Бытавыя паслугі ў Свіслацкім раёне аказваюць 31 суб'ект гаспадарання: 3 юрыдычныя асобы і 28 індывідуальных прадпрымальніка, адкрыта 53 аб'екта бытавога абслугоўвання.

У сельскай мясцовасці Свіслацкага раёна працуе 12 прыёмных пунктаў на базе аддзяленняў паштовай сувязі (Ціхаволя, Корнадзь, Вердамічы, Пацуі, Грынкі, Ханчыцы, Ханявічы, Нязбодзічы, Сакольнікі, Новы Двор, Вялікае Сяло, Дабраволя), якія аказваюць наступныя віды паслуг: прыём абутку ў рамонт; прыём адзення ў хімчыстку і пральню; паслугі пракату; прыём адзення ў рамонт; паслугі фатографа. Таксама маецца 1 прыёмны пункт на базе аўтамабіля УАЗ.