Афіцыйны сайт

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства

Адрас:231969, г. Свіслач, вул. Гагарына,14/1, тэл. (801513) 3-51-38
Email: svisl.ctik@gmail.com 
Сайт:  https://svisl-ctik.schools.by  
Дырэктар:  Шыманюк Ірына Паўлаўна
Метадыст: Якімец Людміла Аляксандраўна
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” з’яўляецца  ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  Дзейнасць Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства ажыццяўляецца  па турысцка-спартыўнаму, краязнаўчаму і экскурсійнаму напрамках.
Цэнтр ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў сістэме навучання і выхавання, спрыяе ўмовам для развіцця творчых здольнасцей, інтарэсаў дзяцей і моладзі, забяспечвае  задавальненне іх рознабаковых, індывідуальных патрэб у дадатковай адукацыі, духоўным і фізічным удасканаленні, падрыхтоўцы да жыцця ў грамадстве, арганізацыі вольнага часу.
Асноўнымі задачамі Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства з’яўляюцца:
- рэалізацыя навучальна-выхаваўчых праграм па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, распрацаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- аказанне метадычнай дапамогі турысцка-краязнаўчага і экскурсійнага профілю ўстановам адукацыі, распрацоўка і ўкараненне ў практыку аўтарскіх праграм у дапамогу работнікам устаноў адукацыі;
- садзейнічанне павышэнню прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, занятых непасрэдна вучэбна-выхаваўчай работай;
- рэалізацыя праграм патрыятычнага выхавання, каардынацыя работы музеяў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна;
- экалагічнае выхаванне, фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей і моладзі, інтэлектуальнае развіццё дзяцей і моладзі;
- садзейнічанне фізічнаму выхаванню дзяцей і моладзі;
- развіццё турызму і экскурсій, краязнаўчай работы, павышэнне іх ролі ў фарміраванні культуры, духоўнай сталасці дзяцей і моладзі;
- праца па выхаванні і фарміраванні ў дзяцей і моладзі здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак;
- арганізацыя аздараўлення дзяцей у аздараўленчых лагерах, метадычнае забеспячэнне турысцка-краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў у аздараўленчых лагерах;
- прадастаўленне інфармацыі аб маршрутах і паездках, кансультацый і планаванні маршрутаў па арганізацыі паездак, забеспячэнне турыстаў жыллём, пракат турыстычнага рыштунку.

Прэйскурант на турыстычны рыштунак:
палатка турыстычная – 5 рублёў 3 капейкі;
спальны мяшок – 3 рублі 38 капеек;
заплечнік турыстычны – 2 рублі 98 капеек;
ровар спартыўны – 3 рублі 1 капейка;
вяло-заплечнік – 2 рублі 99 капеек;
каска турыстычная – 2 рублі 98 капеек;
кілімок  турыстычны – 3 рублі 13 капеек;
жумар – 3 рублі 25 капеек;
карабін – 3 рублі 25 капеек;
сістэма страховачная – 3 рублі 25 капеек;
спускавая прылада – 3 рублі 25 капеек.
Кошт разлічаны на адны суткі.