Афіцыйны сайт
31 студзеня 2019

Часовы перавод у выпадку прастою

Згодна з часткай 1 артыкула 34 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прастоем прызнаецца часовае (тэрмінам не больш за шэсць месяцаў) адсутнасць працы па прычыне вытворчага ці эканамічнага характару (выхад з ладу абсталявання, механізмаў, адсутнасць сыравіны, матэрыялаў, электраэнергіі і г.д.).

Часовы перавод у сувязі з прастоем павінен праводзіцца з улікам прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасады работніка на ўвесь час прастою ў таго ж наймальніка і на тэрмін да аднаго месяца да другога наймальніка, але ў той жа мясцовасці (ч. 2 арт. 34 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Часовыя пераводы, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з артыкулам 34 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не абмежаваныя па колькасці на працягу каляндарнага года, гэта значыць могуць ажыццяўляцца пры кожным новым выпадку прастою.

Пры часовым пераводзе работніка на іншую працу ў сувязі з прастоем не патрабуецца згоды работніка (частка 3 артыкула 30 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), аплата ажыццяўляецца па рабоце.

З пісьмовай згоды работніка наймальнік можа перавесці работніка на час прастою на іншую працу і без уліку працоўнай функцыі. Згода работніка патрабуецца і пры часовым пераводзе ў сувязі з прастоем для працы ў іншай мясцовасці.

Пры часовым пераводзе на работу з нiжэйшай аплатай за работнікамі, якія выконваюць нормы выпрацоўкі або пераведзены на пачасова аплачваную працу, захоўваецца сярэдні заробак па ранейшай працы, а работнiкам, якiя не выконваюць нормы выпрацоўкi, ажыццяўляецца аплата працы па рабоце, але не нiжэй iх тарыфнай стаўкі (частка 3 артыкула 34 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

 

 

Галоўны дзяржаўны інспектар

аддзела нагляду за выкананнем

заканадаўства аб працы Гродзенскага

абласнога ўпраўлення Дэпартамента

дзяржаўнай інспекцыі працы                                                    І.М. Федаравіч

 

2019/01/31