Афіцыйны сайт
7 жніўня 2020

Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75 працэнта

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16 працэнта, у Гомельскай - 16,44 працэнта, у Гродзенскай - 10,01 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 14,61 працэнта, у Мінску - 11,73 працэнта.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.-0-