Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.04.2020

"Прырост не лавінападобны" - Лукашэнка пра статыстыку захваральнасці на каранавірус у Беларусі

 7 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў Беларусі няма лавінападобнага прыросту захваральнасці на новы каранавірус COVID-2019. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-