Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.05.2020

"Вельмі ўражвае" - Лукашэнка ацаніў распрацоўкі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту і ў цэлым пазітыўна іх ацаніў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.



"Мяне гэта ўражвае, нават вельмі ўражвае, - пракаменціраваў Прэзідэнт. - Не чакаў, што яны здольныя за такі кароткі прамежак часу ўсё гэта стварыць".

Разам з тым, на думку Прэзідэнта, пакуль дачасна гаварыць аб сур'ёзных, прарыўных дасягненнях сусветнага ўзроўню ў сферы вытворчасці электратранспарту. Пакуль адбыўся першы этап азнаямлення з тым, як вучоныя выканалі задачы, пастаўленыя перад імі раней Прэзідэнтам. "Будзе другі, і там мы больш канкрэтна скажам аб выніках работы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Каб ацаніць іх належным чынам, трэба паглядзець, ці адпавядае гэта (айчынныя распрацоўкі. - Заўвага БЕЛТА) сусветным стандартам і якія перспектывы. Маю на ўвазе, што не цацку ж ствараем, а тавар, які трэба будзе рэалізоўваць на рынках і атрымліваць валюту".