Афіцыйны сайт
14 верасня 2017

11 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы  у рамках акцыі “Гаворым па-беларуску” прайшоў дзень беларускай кнігі “Беларусь літаратурная”

На працягу дня ў бібліятэцы гучала мілагучная беларуская гаворка, супрацоўнікі бібліятэкі і наведвальнікі размаўлялі толькі на беларускай мове. Прываблівала позірк чытачоў разгорнутая ў чытальнай зале кніжная выстава “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, якая прадставіла яркія ўзоры беларускай нацыянальнай літаратуры ў розных жанрах. Старшакласнікі СШ№3 на літаратурным знаёмстве “Гродзеншчына літаратурная” нагадалі аб таленавітых майстрах слова нашай Гродзенскай зямлі. Пад час мерапрыемства гучалі вершы Янкі Насуты, Дануты Бічэль-Загнетавай, Адама Міцкевіча, Янкі Маўра. Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Беларуская кніга”.