Афіцыйны сайт
14 лістапада 2019

12 лістапада ў Свіслацкай раённай бібліятэцы з вучнямі СШ №2 імя М.П.Масонова быў праведзены актуальны дыялог «Што сабой уяўляюць наркотыкі».

Рабяты пачулі аповед пра гісторыю ўзнікнення і выкарыстання наркотыкаў у паўсядзённым жыцці і лячэнні, аб тым, як мудрыя кіраўнікі сваіх краін з даўніх часоў абаранялі свой народ ад іх згубнага ўплыву. Бібліятэкар азнаёміла прысутных  са «сцэнарыямі» уцягнення ў наркатызацыю, распавяла аб відах наркотыкаў і пра іх уплыў на арганізм чалавека.

У ходзе актыўнага дыялога абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні па дадзенай тэме, зачыталі выказванні, цытаты і сцвярджэнні, прыказкі і прымаўкі. Самым актыўным удзельнікам было прапанавана выбраць найбольш упадабаныя выказванні, альбо тыя, з якімі яны згодныя ў поўнай меры, напісаныя на паветраных шарах. Зачыталі вершы пра згубнасць наркатычнай залежнасці.

Госці сустрэчы, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС Слясарчык Анатоль Мікалаевіч, фельчар-валеолаг Свіслацкай ЦРБ Саўка Людміла Чаславаўна, распавялі пра адказнасць за ўжыванне, захоўванне і распаўсюджане наркотыкаў, аб відах наркатычных сродкаў, магчымасці лячэння ад залежнасці, звярнулі ўвагу на той факт, што псіхалагічная залежнасць узнікае з першага разу прыёму.

Увазе рабят былі прапанаваны да прагляду відэафільмы «Смерть в расцвете в маковом цвете» і «Смяротная вечарынка» з наступным іх абмеркаваннем. У завяршэнні сустрэчы старшакласнікі азнаёміліся з тэматычнай выставай «Будучыня без наркотыкаў».