Афіцыйны сайт
15 мая 2019

14 мая Свіслацкая дзіцячая бібліятэка далучылася да абласной акцыі “Чытаем творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”

На сустрэчу былі запрошаны ганаровыя госці: Барэль Наталля Міхайлаўна, дэпутат Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў 28-го склікання, загадчык ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”; Алена Уладзіміраўна Пракопік, старшыня Свіслацкага раённага савета ветэранаў; Ірына Паўлаўна Шыманюк, дырэктар ДУА “Свіслацкі цэнтр турызма і краязнаўства”; настаўнікі СШ № 2 імя М.П.Масонава Галіна Яўгеньеўна Кіслая і Наталля Васільеўна Камінская. Удзел у акцыі прынялі вучні 6-х класаў СШ № 2 імя М.П.Масонава. Гладун Дар’я, Блыш Анастасія, Немчыновіч Артур, Несцер Наталля, Якута Фёдар чыталі творы  П.Панчанкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, П.Броўкі, Я.Лось, К.Сіманава і іншых пісьменнікаў. Аўтары гэтых твораў адлюстравалі перажытыя народам пакуты, нягоды, голад, гераічную барацьбу, любоў і нянавісць за доўгія 1418 ваенных дзён и начэй. Наталля Міхайлаўна з хваляваннем, не хаваючы эмоцый, дала магчымасць прысутным перажыць навагоднюю размову трох франтавых сяброў, калі прачытала напамяць верш К.Сіманава “Жоны”. Алена Уладзіміраўна прызвала  маладое пакаленне памятаць тых, хто аддаў жыццё за мір на нашай зямлі, пранікнёна прачытала верш Э.Асадава “Пісьмо з фронту”. Кранулі сэрцы ўдзельнікаў сустрэчы верш Б.Акуджавы  “Да пабачэння, хлопчыкі” у выкананні Ірыны Паўлаўны і верш  П.Панчанкі  “Навекі слава”,  якое  прачытала Наталля Васільеўна. У завяршэнні вядучыя прапанавалі праслухаць  песню “Даўным-даўно была вайна”, якая  з’яўляецца  своеасаблівым заклікам памятаць тых, хто гэтую зямлю выратаваў, каб яны засталіся жыць у нашых сэрцах назаўжды.