Афіцыйны сайт
17 студзеня 2020

15 студзеня - 80 гадоў з дня ўтварэння Свіслацкага раёна

 15 студзеня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны дзень інфармацыі “Свіслацкай раёну – 80 гадоў”, у рамках якога прайшлі гісторыка-краязнаўчы круіз “Свіслаччына – вялікі шлях малой Радзімы”, слайд-гутарка “Людзі працоўнай славы”, вечар-сустрэча “Таленты роднай зямлі”.

 Вучні СШ №2 імя М.П.Масонава падчас гісторыка-краязнаўчага круізу, пачуўшы аповед бібліятэкара і праглядзеўшы электронную прэзентацыю “Свіслаччына: вялікі шлях малой Радзімы”, пашырылі свае веды пра гісторыю  ўтварэння і развіцця Свіслацкага раёна, даведаліся пра ўзнагароды раёна, аб вядомых людзях, якія нарадзіліся на Свіслаччыне, аб ганаровых грамадзянах і пра іх заслугі, пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай і славутасцямі краю, з брэндавымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца толькі ў нашым рэгіёне. Зацікавіла старшакласнікаў фотаэкспазіцыя “Свіслаччына: імгненні гісторыі”, дзе прадстаўлены параўнальныя фатаграфіі мінулага і цяперашняга часу, якія распавядаюць пра перамены, якія адбыліся ў раёне ў сацыяльнай сферы, эканоміцы і сельскай гаспадарцы. Рабяты, праглядзеўшы фотаэкспазіцыю, акунуліся ў мінулае, убачылі тое, што акружае нас сёння, ацанілі маштаб пераменаў.

 Падчас слайд-гутаркі “Людзі працоўнай славы” прысутныя знаёміліся з працаўнікамі нашага раёна, якія маюць асабістыя заслугі і паказваюць прыклад добрасумленнай і адданай працы на карысць роднага краю. Гэта людзі працы, якiя ўзнагароджаны Ордэнам Леніна, Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, Ордэнам Дружбы народаў і іншымі ўзнагародамі, гэта Лаўрэаты прэміі імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”. Асаблівую ўвагу надалі біяграфіі людзей, якія ўдастоены звання “Герой Сацыялістычнай працы”, А.А.Апрышчанка, Я.І.Рэкуць, М.В.Шчолак. У адрас гэтых людзей прагучалі словы падзякі за неацэнны ўклад у развіццё раёна.

 З удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Свіслачанка” адбыўся вечар-сустрэча “Таленты роднай зямлі”. У цёплай сяброўскай атмасферы, за кубачкам чая,  прысутныя размаўлялі пра захапленні і талент жыхароў нашай малой радзімы. Увазе гасцей была прапанавана прэзентацыя “Усяму пачатак тут, у краі маім родным”, дзе сабрана інфармацыя аб таленавітых людзях нашай малой радзімы ў розных сферах дзейнасці і разнастайных відах дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, рамесніках. Жанчыны пазнаёміліся з творчасцю мясцовых паэтаў, пачулі іх вершы, прысвечаныя Свіслаччыне. Іван Канстанцінавіч Ламашкевіч да гэтай сустрэчы напісаў верш “Таленты роднай зямлі”. Запрошаныя на сустрэчу Н.М.Мацюк і Л.П.Шварак падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства, прадставілі свае творчыя працы. Гэта дзіўныя   аксэсуары, кветкі, паясы і іншыя вырабы Надзеі Міхайлаўны. Партрэты, карціны, кнігі ручной працы, вырабы, зробленыя рознымі відамі тэхнік, Людмілы Пятроўны. Наша малая радзіма вельмі багатая на таленавітых людзей, а свет захапленняў настолькі вялікі і разнастайны, што можна ў ім падарожнічаць вельмі доўга і знаходзіць шмат новага і цікавага.