Афіцыйны сайт
13 лістапада 2017

4 лістапада ў Вялікасельская і Грынкаўскай бібліятэках былі арганізаваны сустрэчы з медыцынскімі супрацоўнікамі “Наркаманія – вораг здароўя”, “Ратуйся ад спайса”

Наркаманія з’яўляецца адной з найважнейшых праблем нашага грамадства, якая выклікала вострую неабходнасць актыўных дзеянняў у арганізацыі прафілактыкі злоўжывання псіхаактыўных рэчываў.

4 лістапада ў Вялікасельская і Грынкаўскай бібліятэках былі арганізаваны сустрэчы з медыцынскімі супрацоўнікамі “Наркаманія – вораг здароўя”, “Ратуйся ад спайса”. У ходзе пазнавальных гутарак фельчары ФАПа Л.Н.Рудковская і М.І.Трахімік пазнаёмілі ўдзельнікаў з негатыўным уплывам наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, прывялі важкія аргументы на карысць адмовы ад ужывання спайсаў, курыльных сумесяў і іншых наркотыкаў, далі пэўныя парады па бяспечным паводзінам у той ці іншай сітуацыі. Бібліятэкары правялі агляды тэматычных выстаў “Я выбіраю жыццё без наркотыкаў”, “STOP наркотыкам”, дзе прадставілі інфармацыйныя матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, кнігі, буклеты на адпаведную тэматыку. Для замацавання атрыманых ведаў былі прапанаваны віктарына “Міфы наркаманіі”, конкурс “Наркотыкі і адказнасць”.

10 лістапада ў Ханявіцкай бібліятэцы - цэнтры краязнаўства прайшла гадзіна інфармацыі “Як зберагчы сябе ад наркотыкаў”, падчас якога з навучэнцамі адбылася сур’ёзная размова пра тое, ці варта паддавацца пагібельным спакусам, як навучыцца супрацьстаяць “дорбазычліўцам”, якія прапануюць расслабіцца. Паказаны відэаролік “Не – наркотыкам!” выклікаў у рабят жывую цікавасць і не пакінуў іх абыякавымі: яны выказвалі сваю спагаду, пратэст, асуджэнне.