Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.05.2020

Чытаем кнігі пра вайну

Для сучасных  дзяцей  Вялікая  Айчынная  вайна - гэта далёкая гісторыя. Таму задача дарослых - дапамагчы падлеткам сфарміраваць  правільную грамадзянскую пазіцыю, выхаваць уважліваестаўленне да ветэранаў. Добрыя кнігі пра вайну,  успаміны,  размовы пра гісторыю нашай  Радзімы і асобных чалавечых лёсах фарміруюцьпамяць пакаленняў.

Бібліятэка гімназіі кожны год прымае актыўны ўдзел у акцыі «Чытаем дзецям пра вайну». Сёлета ў рамках акцыі для вучняў пачатковай школы  правялі гадзіну чытання кніг пра вайну.

Уступная гутарка пра падзеі вайны з фашысцкай Германіяй падрыхтавала дзяцей да знаёмства з літаратурнымі творамі, якія прадстаўлены на кніжнай выставе, арганізаванай у чытальнай зале. Для чытання ўслых была абраная кніга А. Міцяева "Зямлянка".

  У суправаджэнні прэзентацыі «Кнігі пра вайну для дзяцей» гімназісты праслухалі апавяданні «Зямлянка», «Мяшок аўсянкі», «Ракетныя снарады» Анатоля Міцяева.

  З вялікай цікавасцю, маленькія чытачы актыўна абмяркоўвалі падзеі і ўчынкі герояў, выказвалі свае адносіны да прачытанага. Адказы дзяцей былі рознымі, але разам з тым абдуманымі і асэнсаванымі. А пазней па прачытаным тэксце дзецям была прапанавана віктарына.

Завяршыўся час чытання праглядам мультфільма  «Салдацкая казка», па апавяданні Канстанціна Паўстоўскага «Прыгоды жука-насарога», а вучань трэцяга класа Франкоўскі Артур прачытаў вельмі выразна і артыстычна  верш Льва Пратасава «Малы яшчэ, але разважыць я ў сіле...". Хлопчыку, які напісаў гэты верш, было ўсяго 10 гадоў. Пранікнёна гучалі словы аб Радзіме, аб любові да яе.

 Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з вядучых у літаратуры мінулага і сучаснасці. Праз 75 гадоў пасля заканчэння той страшнай вайны ў нас ёсць магчымасць зірнуць на падзеі ваенных гадоў вачыма відавочцаў.