Афіцыйны сайт
30 красавіка 2019

Да галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня – дня Светлага Хрыстова Уваскрэшання ў бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” прайшлі святочныя мерапрыемствы

У Свіслацкай раённай бібліятэцы арганізавана выстава-экспазіцыя “Фарбы велікоднай радасці”, дзе прадстаўлены святочная атрыбутыка, велікодныя сувеніры, падабраны інфармацыйны матэрыял пра Пасху, які раскрывае гісторыю і значэнне вялікага свята, звычаі і традыцыі. Для аматараў-кулінараў падабраны рэцэпты прыгатавання святочнага велікоднага стала, для творчых асоб – выданні з майстар-класамі па вырабе вырабаў на велікодную тэму.

29 красавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбылося праваслаўнае свята “Вялікдзень: гісторыя і традыцыі”. У гэты святочны дзень у чытальнай зале бібліятэкі на сустрэчу з настаяцелем храма Узвіжання Крыжа Гасподня іерэем Сергіем Тарасевіч сабраліся навучэнцы нядзельнай школы з дырэктарам матушкай Таццянай, бацькі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Свіслачанка”. З дапамогай электроннай прэзентацыі “Вялікдзень: гісторыя і традыцыі” вядучыя свята нагадалі прысутным пра гісторыю Светлага Вялікадня, аб велікодных традыцыях і звычаях продкаў, якія захаваліся да нашых дзён, распавялі пра традыцыйны падарунак на Вялікдзень – фарбаванае яйка, як знак і сімвал зараджэння новага жыцця, аб вялікім сімвале праўдзівасці праваслаўнай веры – Благадатным Агні ў Іерусаліме. Са святочнай праграмай выступілі навучэнцы нядзельнай школы. Айцец Сергій распавёў аб духоўным сэнсе Вялікадня, аб богаслужэнні ў Велікодную ноч і хрэсным ходзе. Свята завяршылася агульным чаяваннем, дзе вялася гутарка пра велікодныя стравы, рэцэпты прыгатавання кулічоў, спосабах афарбоўвання яек. На памяць аб сустрэчы ўсім прысутным ўручылі велікодныя сувеніры.

Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрасіла юных чытачоў для ўдзелу ў “Велікоднай арт-студыі”. Спачатку дзеці ўважліва слухалі гісторыю свята, пра велікоднае яйка Марыі Магдаліны, якая падаравала яго рымскаму імператару і чаму затым яно афарбавалася ў чырвоны колер. Прысутныя цікавіліся традыцыямі і сімваламі Вялікадня, легендамі, звязанымі з гэтым святам, атрымалі карысныя веды пра спосаб вырабу і ўпрыгожванне велікоднага яйка і куліча. Рабяты зацікавіліся яскравай і ілюстраванай выставай “Вялікдзень”. Весела, з вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў “Велікоднай арт-студыі”, праявіўшы фантазію і творчыя здольнасці ў вырабе паштоўкі “Са святам Вялікадня!”.

Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада для ўдзелу ў творчым конкурсе “Каляровае святая Вялікдзень”. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі святкавання Вялікадня, з велікоднымі гульнямі, даведаліся пра галоўны атрыбут свята – фарбаванае яйка. З вялікім стараннем  дзеці прынялі ўдзел у конкурсе, кожны стараўся стварыць свой непаўторны малюнак.