Афіцыйны сайт
6 снежня 2017

Да Міжнароднага дня інвалідаў у Свіслацкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў цэнтра дзённага знаходжання для інвалідаў прайшла дабрачынная акцыя “Дабрыня запальвае зоркі”

Вядучыя вялі гутарку пра дабрыню, чыталі вершы аб гэтым дзіўным пачуцці, якое збліжае людзей. Усе разам яшчэ раз успомнілі  добрыя словы, з задавальненнем адгадвалі пытанні “Песеннай віктарыны”, пагулялі ў бяспройгрышную латарэю. Маладыя людзі спявалі песні пра Беларусь, з запалам станцавалі “Цыганачку”. Іх увазе былі прадстаўлены відэаролікі “Прытча пра дабрыню”, “Гісторыя пра дабрыню”. На памяць аб сустрэчы кожнаму ўдзельніку былі падораны невялікія сувеніры з часцінкай сардэчнасці і дабрыні.