Афіцыйны сайт
19 лістапада 2019

«Мая Радзіма – Беларусь!»

         Паклон я шлю Радзіме – Беларусі…

         Мой любы край, зямля маіх бацькоў!

         Табою я ўсім сэрцам ганаруся.

         Табе і песні нашы, і любоў!

 

Святочны канцэрт «Мая Радзіма – Беларусь!»  у Дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання адбыўся на Першамайскім участку для галасавання № 52. Пранікненныя мелодыі і словы любові, гонару, павагі да роднага куточка малой радзімы, цудоўнай Свіслаччыны гучалі ў гэты дзень у выкананні вучняў і настаўнікаў Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў. Навучэнцы школы прынялі ўдзел у акцыі “Я рисую выборы”, якая адлюставала адносіны дзяцей да важнай грамадзянскай падзеі нашай рэспублікі.  Юныя таленавітыя музыкі і педагогі шчыра дарылі сваё майстерства слухачам – хор старэйшых класаў “Акварель” (кіраўнік Карнацэвіч Т.А., канцэртмайстар Курбат І.Р.), ансамбль скрыпачоў (кіраўнікі Чуланава І.У., Барэль І.А., канцэртмайстар Кашлей В.Э.), ансамбль духавых інструментаў “Кара-Бас” (кіраўнік Максімовіч А.В.), узорны ансамбль народных інструментаў “Калінка” (кіраўнік Вайцяхоўская Т.К., канцэртмайстар Сухоцкая І.В.), узорны эстрадны інструментальны ансамбль “Вдохновение” (кіраўнік Чуланава І.У., канцэртмайстар Барэль І.А.), Кот Ульяна, Дзмітрыеў Мікіта, Саушчык Караліна, Курбат Анастасія, Басалай Алёна, Пелеш Валерыя, Паценка Мікалай, Казлоўская Ю.М. і вядучая канцэртнай праграмы Г.А.Клімчук.