Афіцыйны сайт
2 сакавіка 2020

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй вучні гімназіі №1 імя К.Каліноўскага і СШ №2 імя М.П.Масонава былі запрошаны ў Свіслацкую раённую бібліятэку на круглы стол «Наркаманія – сацыяльная праблема грамадства»

У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся, што сабой уяўляе наркаманія, значэнне гэтага слова,  больш дэталёва азнаёміліся з відамі наркотыкаў і іх дзеяннем на чалавека. Разам абмеркавалі пытанні, як гэтая праблема вырашаецца ў розных краінах, якімі спосабамі вядзецца барацьба з гэтай сацыяльнай хваробай і ў нашай краіне. Прысутныя даведаліся пра тое, як візуальна вызначыць ці ўжывае чалавек наркотыкі, якаяадказнасць за іх распаўсюджванне, атрымалі вычарпальную інфармацыю аб згубнасці наркотыкаў.  

Пра тое, як вырашаецца гэта медыка-сацыяльная праблема распавяла фельчар-валеолаг Свіслацкай ЦРБ Л.Ч.Саўко. У ходзе гутаркі абмяркоўваліся пытанні: чаму чалавек пачынае або працягвае ўжываць наркотыкі, якія існуюць фактары, якія правакуюць наркатызацыю, у чым заключаецца праблематычнасць барацьбы з наркаманіяй.

 

Далучыўся да абмеркавання гэтай праблемы і даў прафесійную кансультацыю па многіх пытаннях старшыня Свіслацкага суда В.С.Цыбульскі. Пытанні, якія датычацца наркаманіі, непазбежна зводзяцца да аднаго: ці здолее наша грамадства прадухіліць яе масавае распаўсюджванне?

 

Выказаў сваё меркаванне i расказаў пра тое, якая склалася сітуацыя па гэтым пытанні ў Свіслацкім раёне старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС А.М.Слесарчык. Анатоль Мікалаевіч таксама распавёў аб тым, як праводзяцца прафілактычныя меры, прывёў статыстычныя дадзеныя. З дапамогай электроннай прэзентацыі паказаў і расказаў аб наркотыках (опіум, морфій, гераін, какаін і інш.) і некаторых лекавых прэпаратах, пра  хімічныя і біялагічныя рэчывы (атрутныя грыбы-галюцынагены).

 

Увазе рабят быў прапанаваны відэафільм антынаркатычнай накіраванасці, прадстаўлена кантрасная кнігаэкспазіцыя “І гэтя жыццё? Вось гэта – жыццё!”. У выніку ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што наркаманія – гэта не проста хвароба ў медыка-біялагічным сэнсе, гэта яшчэ і лад жыцця, дакладней – існавання; гэта дарога, якая вядзе ў нікуды; гэта разбурэнне інтэлекту, душы, цела ... Пазбегнуць яе магчыма толькі адным спосабам –  ніколі не спрабаваць наркотыкі!