Афіцыйны сайт
5 чэрвеня 2019

Пачынаем наводзіць парадак на асабістых падворках

Практыка сустрэч прадстаўнікоў мясцовай улады з насельніцтвам па месцы жыхарства ў раёне працягваецца. У рамках іх старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка пабываў у Ханчыцах, дзе пазнаёміў жыхароў аграгарадка з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень – сакавік.

Выступаючы перад прысутнымі, Віктар Аляксеевіч агучыў пытанні забеспячэння выканання паказчыкаў, якія тычацца экспарту тавараў і паслуг, вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, замежных інвестыцый, будаўніцтва, гандлю, палітыкі занятасці. 

У Свіслацкім раёне праводзіцца мэтанакіраваная праца па павышэнні занятасці насельніцтва, скарачэнні колькасці беспрацоўных, – аналізуючы мерапрыемствы па садзейнічанні занятасці насельніцтва за І квартал бягучага года, гаварыў Віктар Аляксеевіч. – Аказана дапамога ў працаўладкаванні 120 грамадзянам, у тым ліку 72 беспрацоўным, на пастаянную работу. У мэтах пашырэння магчымасці працаўладкавання органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама для грамадзян праведзена 9 інфармацыйных мерапрыемстваў, з іх 3 – кірмашы вакансій, 6 – «прамыя тэлефонныя лініі».  

Падчас дыялогу Віктар Аляксеевіч звярнуўся да тэмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, зазначыўшы, што ў першую чаргу пачынаць наводзіць парадак на сваёй малой радзіме патрэбна са сваіх прысядзібных участкаў. Не засталося па-за ўвагай дакладчыка і актуальнае пытанне збору другаснай сыравіны.   

Алена КЕДЗІК