Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.04.2020

Перамога дзеда - мая перамога!

Навучэнцы мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога аддзяленняў Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у агульнаабласной акцыі «Перамога дзеда - мая перамога!», падаўшы серыю алічбованых тэматычных дзіцячых малюнкаў для вырабу віншавальных паштовак. Паштоўкі будуць уручаны ветэранам у рамках правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі.