Афіцыйны сайт
4 снежня 2019

Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з сіндромам набытага імунадэфіцыту – ВІЧ / СНІДам

 У бібліятэках у гэты дзень прайшлі інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы.

У Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства быў арганізаваны дзень прафілактыкі “СНІД не выбірае – выбіраеце вы”. На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні процідзеяння распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў падлеткавым і моладзевым асяроддзі. Асаблівая ўвага была нададзена шляхам распаўсюджвання віруса, бяспекі сяброўскіх адносін з інфіцыраваным чалавекам і, вядома ж, неабходнасці тэставання на СНІД. Прысутныя былі азнаёмлены са статыстычнымі дадзенымі па Гродзенскай вобласці і раёне. На працягу дня для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстравалася электронная прэзентацыя “СНІД – смяротная пагроза XXI стагоддзя”, прайшла акцыя “Чырвоная стужка”, падчас якой, прымацаваўшы стужку да свайго адзення, маладыя людзі выказалі сваю падтрымку, спачуванне і перажыванне тым, хто хворы.

 

У Корнадзьскай бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання адбыўся ўрок маральнасці “Чалавекам таксама быў спачатку. Ценем чалавека стаў потым ...”. Бібліятэкар падкрэсліла, што сёння ў свеце ўжо няма ні аднаго чалавека, які б не чуў і не ведаў пра гэту хваробу. Яшчэ нядаўна слова “СНІД” было ўсім чужое. Але ўсё часцей ён стаў забіраць здароўе і жыццё маладых людзей. Рабяты пазнаёміліся са статыстыкай распаўсюджвання гэтай страшнай хваробы, даведаліся пра паняцце “СНІД/ВІЧ”, як засцерагчыся ад заражэння. Сяброўская гутарка спрыяла глыбей зразумець праблему і зірнуць на яе больш сур’ёзна. Напрыканцы мерапрыемства рабяты выканалі тэставае заданне “Што ты ведаеш пра СНІД?”, праглядзелі тэматычны відэаролік і зрабілі выснову, што вядзенне здаровага ладу жыцця, правільныя ўчынкі спрыяюць паспяховаму будучаму.

 

У Поразаўскай бібліятэцы - цэнтры краязнаўства ў рамках гадзіны карыснай інфармацыі “СНІД: ведаць і змагацца” старшакласнікі разглядзелі паняцце “СНІД”, як перадаецца вірус імунадэфіцыту чалавеку, яго клінічных праявах. Прадэманстраваныя прафілактычныя відэаролікі раскрылі сутнасць праблемы ВІЧ/СНІДу, пазнаёмілі з мерамі абароны. Рабяты праявілі зацікаўленасць да інфармацыйных матэрыялаў тэматычнай паліцы “Веды – лепшыя лекі ад СНІДу”.

 

 Для рознаўзроставых чытачоў у Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства, Грынкаўскай  і Ханчыцкай бібліятэках прайшлі гутарка-дыялог “Жыццё – вялікая каштоўнасць, падумай!”, гадзіна актуальнай інфармацыі “Стоп СНІД”. У ходзе мерапрыемстваў адкрыта пагаварылі аб тым, што губіць чалавека, які нядбайна адносіцца да сябе і сваіх блізкіх, замацавалі веды пра шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі і ў якіх выпадках не перадаецца ВІЧ-інфекцыя.  Бібліятэкары праінфармавалі прысутных аб эпідсітуацыі ВІЧ-інфекцыі па стане на 1 кастрычніка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці. У заключэнне быў паказаны сацыяльны відэаролік “Праўда і міфы”.