Афіцыйны сайт
16 кастрычніка 2017

Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць адно з самых кранальных святаў – Дзень маці

 У бібліятэках раёна ў гонар самага блізкага і дарагога чалавека прайшлі святочныя мерапрыемствы.

 

Вядучыя літаратурна-музычнай гасцёўні “Мама – святло маёй душы” у Хонявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства звярнуліся да прысутных  з цёплымі словамі віншавання, пазнаёмілі з гісторыяй свята, раскрылі вобраз жанчыны-маці праз знаёмства з лірычнымі вершамі рускіх і беларускіх паэтаў, з музычнымі творамі . У суправаджэнні вясёлых мелодый прысутныя прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах.

Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання сумесна з сельскім філіял-клубам арганізавалі для вяскоўцаў святочную музычна-паэтычную праграму “Я гімны маці спяваю”, падчас якой прагучала шмат прыгожых вершаў пра маці, шчырых і кранальных песень. Бібліятэкар Г.І.Ганчарэвіч прачытала легенду “Сэрца маці”, верш Віктара Гіна «Не обижайте матерей».

Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства сумесна ДУА “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна” арганізавалі круглы стол “Быць мамай – гэта шчасце, але і вялікая адказнасць”, на якім абмяркоўвалася тэма жаночага і матчынага шчасця. Прыемным сюрпрызам для ўсіх мам сталі віншавальныя канцэртныя нумары ў выкананні дзяцей. Для гасцей свята была падрыхтавана кніжная выстава “Мама – імя тваё я нясу праз жыццё як святыню”.

У Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Свіслачанка” на музычна-паэтычнае асарці “Галоўнае слова ў нашым жыцці”. З глыбокай пяшчотай і любоўю прагучалі душэўныя вершы ў гонар самага роднага чалавека. Прагледжаныя відэакліпы аб бязмежнай любові мамы да свайго дзіцяці, вялікай сіле мацярынскай малітвы ўсхвалявалі ўсіх прысутных.