Афіцыйны сайт

Праца і сацыяльная абарона

КІРАВАННЕ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ

Адрас: 231960

Гродзенская вобласць

г.Свіслач

пл.К.Маркса, 2

ГРАФІК ПРАЦЫ

 з 8-00 да 17-00

 перапынак з 13-00 да 14-00

 выхадны: субота, нядзеля

 тэлефоны гарачай лініі:

(8 01513) 3-37-72, 3-15-15, 3-36-39, 3-36-82

Занятость- 3-13-86

(акрамя суботы і нядзелі)

тэлефон гарачай лініі дыспетчарскай службы

раённага выканаўчага камітэта

(8 01513) 3-34-95 - з 8-00 да 17-00 –

у рабочыя дні абед з 13-00 да 14-00

у суботу і нядзелю - з 8-00 да 16-00

без абеду

Мэта дзейнасьцi:

Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, уключаючы комплекснае вырашэнне пытанняў аплаты працы, умоў і аховы працы, дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі, сацыяльнага партнёрства, дэмаграфічнай бяспекі, паляпшэння сям'і, прадастаўлення сацыяльных гарантый насельніцтву, занятасці насельніцтва на рынку працы, развіцця і выкарыстання працоўных рэсурсаў.

 

Аддзелы і іх функцыі:

 Аддзел па працы і занятасці

 - аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу наймальнікам па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы, удасканалення арганізацыі і нармавання працы, тарыфікацыі работ, прафесій, пасад;

 - уносіць прапановы па рэалізацыі нарматыўных прававых актаў па аплаце працы;

 - аналізуе стан і праводзімую наймальнікамі працу па арганізацыі аплаты працы і нарміраванню працы, ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы па яе ўдасканаленню;

 - ажыццяўляе сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі праверкі выканання арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы, кантроль за своечасовасцю выплаты заработнай платы;

- ажыццяўляе маніторынг выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове працы і аналізуе функцыянаванне тэрытарыяльнай сістэмы кіравання аховай працы, ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы i прымае меры па яе ўмацаванню і ўдасканаленню;

 - удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні механізму эканамічнай зацікаўленасці наймальнікаў ў паляпшэнні ўмоў і аховы працы, папярэджанні вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў;

 - ажыццяўляе аналіз занятасці насельніцтва, распрацоўвае прагнозныя ацэнкі стану рынку працы, арганізуе правядзенне сацыялагічных апытанняў па праблемах рынку працы, забяспечвае дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па пытаннях занятасці насельніцтва;

 - арганізуе распрацоўку і рэалізацыю праграм занятасці насельніцтва Свіслацкага раёна;

- ажыццяўляе ўлік грамадзян, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, рэгіструе беспрацоўных, аказвае ім садзейнічанне ў падборы падыходнай працы, а наймальнікам - у забеспячэнні работнікамі;

 - праводзіць прафесійную арыентацыю і псіхалагічную падтрымку насельніцтва, накіроўвае беспрацоўных на прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку;

 - прымае рашэнні аб прызначэнні дапамогі па беспрацоўі, спыненні, прыпыненні або скарачэнні памеру выплаты дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі, аб выплаце матэрыяльнай дапамогі беспрацоўнаму і членам яго сям'і, аб выдзяленні або адмове ў выдзяленні пазык, субсідый і іншых выплат;

 - ажыццяўляе выплаты беспрацоўным дапаможнікаў па беспрацоўі, стыпендый на перыяд прафесійнага навучання, матэрыяльнай дапамогі, пазык, субсідый і іншых выплат;

 - уносіць у райвыканкам прапановы па ўсталяванні броні прыёму на працу для асоб, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, а таксама па ўсталяванні заданняў наймальнікам па стварэнню рабочых месцаў, у тым ліку спецыялізаваных для асоб з абмежаванай працаздольнасцю;

 - ажыццяўляе меры па стымуляванню наймальнікаў да стварэння працоўных месцаў;

 - арганізуе правядзенне аплачваемых грамадскіх работ, заключае з наймальнікамі адпаведныя дагаворы, накіроўвае ва ўстаноўленым парадку на гэтыя працы беспрацоўных і асоб, якія звяртаюцца па пытаннях садзейнічання ў працаўладкаваннi;

 - садзейнічае перасяленню беспрацоўных і членаў іх сем'яў у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы, кампенсуе матэрыяльныя затраты беспрацоўным, накіраваным на новае месца жыхарства і работы;

- садзейнічае арганізацыі часовай занятасці беспрацоўнай моладзі, часовай працоўнай занятасці студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час і ў час летніх канікул;

 - ажыццяўляе кантроль за выкананнем наймальнікамі, беспрацоўнымі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб занятасці насельніцтва.

 Аддзел пенсій і дапамог

 - праводзіць прызначэнне і выплату пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат на падведамнай тэрыторыі;

 - ажыццяўляе своечасовае правядзенне пераразлікі пенсій і дапамог; - ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку падрыхтоўку хадайніцтваў аб усталяванні і павелічэнні пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь;

 - аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу працадаўцам па пытаннях прымянення пенсійнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

- праводзіць праверкі абгрунтаванасці выдачы працадаўцамі дакументаў аб працоўным стажы і заробку;

 - стварае і вядзе банк дадзеных аб атрымальніках пенсій і дапамог;

 - арганізуе навучанне асоб, якія займаюцца падрыхтоўкай, афармленнем, прадстаўленнем дакументаў для назначэння пенсій;

- ажыццяўляе выплату пачасовых плацяжоў у пакрыццё шкоды, прычыненай жыццю або здароўю фiзiчнай асобы, не звязанага з выкананнем iм працоўных абавязкаў, у выпадку лiквiдацыi юрыдычнай асобы або спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка з прычыны прызнання іх эканамічна незаможнымі (банкрутамі);

 - забяспечвае функцыянаванне на падведамнай тэрыторыі сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, развіццё і аптымізацыю сеткі арганізацый сацыяльнага абслугоўвання;

- забяспечвае функцыянаванне на падведамнай тэрыторыі сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, развіццё і аптымізацыю сеткі арганізацый сацыяльнага абслугоўвання;

 - арганізуе працу па аказанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным сем'ям і грамадзянам;

 - удзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных праграм па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей, сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і іншых сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва;

- ажыццяўляе выплату грашовай кампенсацыі замест нескарыстанай санаторна-курортнай пуцёўкі асобам, якія маюць права на яе атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 - праводзіць працу па падрыхтоўцы дакументаў для накіравання грамадзян у стацыянарныя сацыяльныя ўстановы;

 - забяспечвае ўкараненне новых форм і метадаў работы на аснове прымянення сучасных сродкаў вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій;

- ажыццяўляе кансультаванне арганізацый па пытанні прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і сацыяльнай абароне насельніцтва;

 - праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы.

Графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама г.Свіслач, пл.К.Маркса, 2

 Графік прыёму грамадзян спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама

Графік прыёму грамадзян па месцы жыхарства начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама на першае паўгоддзе 2017года

 Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб у адрас кіраўніцтва упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама накіроўваць па адрасе: г. Свіслач, пл.К.Маркса, 2.

Электронныя звароты грамадзян на імя кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама пакінуць праз афіцыйны сайт Свіслацкага райвыканкама ў рубрыцы «электронныя звароты».