Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка разлічвае на хуткае аднаўленне эканомікі Беларусі пасля адкрыцця сусветных рынкаў

25.05.2024
Лукашэнка разлічвае на хуткае аднаўленне эканомікі Беларусі пасля адкрыцця сусветных рынкаў

25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць хуткага аднаўлення ў нацыянальнай эканоміцы пасля спаду, выкліканага закрыццём краін і сусветных рынкаў ва ўмовах пандэміі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам асаблівая ўвага ўдзялялася эканоміцы і лячэнню людзей у сувязі з пандэміяй. "У сувязі з той інстэрыяй, якая разгарнулася ў СМІ, налажыла моцны адбітак на людзей і праз людзей на эканоміку, кіраўнікамі дзяржаў усёй планеты былі прыняты сур'ёзныя рашэнні аб закрыцці краін (чытай - закрыцці эканомікі)", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.


Адпаведная абстаноўка, у тым ліку ў асноўных партнёраў Беларусі, не магла не паўплываць і на эканамічнае развіццё яе самой. "Эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбыўся пэўны спад эканомікі, хаця прымальны для нас спад. Цярпіма, - заявіў беларускі лідар. - Гэта сведчыць аб тым, што калі адкрыццё краін будзе больш інтэнсіўным, чым цяпер (а працэс пачаўся ўжо, яго ўжо ніхто не спыніць, таму што людзі абурыліся, яны не хочуць сядзець у ізаляцыі), то мы зможам хутка аднавіць сваю эканоміку".


Больш таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават у цяперашняй сітуацыі многія галіны, такія як сельская гаспадарка, будаўніцтва, ІТ-сектар і шэраг іншых, даюць добры прырост. "Пытанне будзе з прамысловасцю. Таму што не маглі купіць камплектуючыя (усё, што было, мы зрасходавалі). І, зразумела, прадаць не маглі сваю прадукцыю. Але нарыхтавана нямала гатовай прадукцыі, якая пачала ўжо распрадавацца. Гэта добры сігнал на будучае", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Таму мы не маглі забыць пра эканоміку. Але, зразумела, мы перажывалі за тое, як будуць складвацца справы з лячэннем розных захворванняў, звязаных з каранавірусам", - дадаў Прэзідэнт.


На нараду былі запрошаны кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман і старшыня ФПБ Міхаіл Орда.-0-


© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.