Версія для друку
Памер
+
Друк

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні Дня Перамогі бібліятэкі раёна падтрымалі абласную акцыю “Чытаем творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”

2 мая ў Свіслацкай раённай бібліятэцы літаратурныя радкі пра гераізм народа, подзвігі радавых воінаў і палкаводцаў прачыталі начальнік адасобленай групы Ваўкавыскага, Свіслацкага і Бераставіцкага раёнаў Ілля Юлаевіч Ушанаў, загадчык аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў Юлія Міхайлаўна Гуштын, першы сакратар Свіслацкага РК ГА “БРСМ” Марына Валер’еўна Рудоміна, фельчар аргметад кабінета Свіслацкай ЦРБ Антаніна Вікенцеўна Лукша. Не засталася ў баку і моладзь. У зале гучалі вершы (Э.Асадаў “Пісьмо з фронту”, Р. Раждзественскага “Вечная слава героям”), урыўкі з празаічных твораў (І.Новікаў “Параненая памяць”, Б. Васіл’ева  “А зоры  здесь тихие ”), якія расказваюць пра мужнасць і самаахвярнасць тых герояў, дзякуючы якім мы сустракаем 75-ую мірную вясну, жывём у незалежнай краіне.  У завяршэнні сустрэчы бібліятэкары падкрэслілі, што пра Вялікую Айчынную вайну напісана вялікая колькасць літаратурных твораў. Асноўную лепту ўнеслі аўтары, якія не па чутках ведалі пра жахі тых страшэнных падзей, а самі прымалі ўдзел у баявых дзеяннях. І ў сваіх творах яны данеслі праўду таго часу, якую павінен ведаць кожны, каб падобная трагедыя не паўтарылася.

 3 мая ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства да акцыі “Чытаем разам пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” далучыліся  дэпутат раённага Савета дэпутатаў В.Б.Ботвіч, дэпутат Поразаўскага сельсавета Е.В.Андрушко. Валянціна Балеславаўна прачытала ўрывак з аповесці В.Быкава “Дажыць да світання”. Простым жанчынам, якія вынеслі ўвесь цяжар вайны, прысвячаліся радкі верша Е.Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”, якое пранікнёна прадэкламавала Алена Уладзіміраўна Андрушка. З вуснаў вучняў старэйшых класаў прагучалі вершы П.Панченкі “Калі пачалася вайна для мяне?”, А.Вярцінскага “Агонь”, П.Броўкі “Крэпасць над Бугам”, Б.Акуджавы “До свидания, мальчики”, урыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем”. У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам прачыталі верш Ніла Гілевіча “Часцей, часцей прыпамінай” і пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі тэматычнай выставы  “Яны набліжалі Перамогу”.

У Вердаміцкай бібліятэцы ў час літаратурна-музычнай кампазіцыі “Ёсць у памяці слова Перамога” пранікнёна на фоне музчнага суправаджэння з вуснаў чытальнікаў (Сауль Анастасіі, Курбата Деніса, Дзернейка Валерыі, Галась Юліі, Вішнеўскай Луізы, Скібіцкай Алы Аляксандраўны) прагучалі патрыятычныя радкі твораў К.Сіманава, Э.Асадава, В.Быкава, П.Броўкі, Е.Лось і іншых беларускіх і рускіх аўтараў. Намеснік старшыні  па ідэалагічнай рабоце Баляслаў Станіслававіч Гарошчык выказаў сардэчную падзяку рабятам за добры дагляд памятніка загінуўшым воінам і прылеглай да яго тэрыторыі ў аграгарадках Вердамічы і Вялікае Сяло, з пачуццём прачытаў для прысутных верш П.Панченкі “Навекі слава”. Бібліятэкар А.Л.Дудак падрыхтавала агляд кніжнай выставы“Чытаем кнігі аб вайне”. У заключэнні мерапрыемства, як вынік усяго сказанага, прагучалі цудоўныя радкі верша  М.Черняўскага “Праўда вайны, роздум над кнігамі Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Алеся Адамовіча”.

6 мая ў Навадворскай бібліятэцы - цэнтры краязнаўства ў акцыі прынялі ўдзел намеснік дырэктара УСП “Новы Двор-Агра” І.С.Якута, загадчык сельскім філіял-клубам Я.І.Штоп, настаўнік пачатковых класаў І.І.Саўко, вучні мясцовай школы. Ва ўступнай гутарцы бібліятэкар нагадала пра трагічныя падзеі вайны з фашысцкай Германіяй, зрабіла агляд літаратуры ваеннай тэматыкі. Ірына Станіславаўна Якута пазнаёміла прысутных з кнігай В.В.Бандаренка “Дванаццаць подзвігаў у славу Айчыны”, якая змяшчае апавяданні аб 12 вялікіх подзвігах, учыненых у славу нашай Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Рознымі былі жыццёвыя шляхі гэтых герояў, па-рознаму яны прыйшлі да свайго подзвігу. Агульнае было ў іх адно – любоў да сваёй Айчыны. Ірына Станіславаўна прачытала апавяданне “Рускі салдат нічога не сказаў”, прысвечанае салдату Чырвонай Арміі Юрыю Смірнову і вялікаму чалавечаму подзвігу. Рабяты ўважліва слухалі. Затым усе разам абмяркоўвалі галоўнага героя апавядання і яго гераічны ўчынак. Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці –  без перабольшання, самы вядомы эпізод пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта распавяла настаўнік Ірына Іосіфаўна, прачытаўшы верш П.Броўкі “Крэпасць над Бугам". Вучні прадэкламавалі вершы пра вайну і вялікую Перамогу. Па агульным меркаванні –  значэнне акцыі “Чытаем разам пра герояў Вялікай Айчынай вайны" вялікае. Яна акунае нас у ваенныя гады, дапамагае зразумець той суровы час, калі мужнасцю, стойкасцю, самаадданай працай савецкага народа была выратавана нашая Айчына.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://svisloch.grodno-region.by/by/slonim-news-by/view/u-god-75-goddzja-vyzvalennja-belarusi-ad-njametska-fashystskix-zaxopnikau-napjaredadni-dnja-peramogi-14722/

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА