Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231969 г. Свислочь,
пл.К.Маркса, 4
Электронная почта:
isp@svisloch.grodno-region.by
Телефон: 8 (01513) 3-34-95
Факс: 8 (01513) 3-37-26

Государственное учреждение культуры «Свислочский историко-краеведческий музей»

СВІСЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Адрас:вуліца Леніна, д.8, 231960 г.Свіслач Гродзенская вобласць.

Тэлефоны:(01513) 33292 (дырэктар Пекар Анастасія Юр’еўна),33292 (гал. бухгалтар, навуковыя супрацоўнікі, галоўны захавальнік фондаў),
34148 (экспазіцыя).

E-mail:muzey-svisloch@tut.by.
Сайт: http://svisloch-museum.by/
МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:


Аўторак-Пятніца: 9.00-18.00, без перапынку
Субота – Нядзеля: 9.00-13.00, 14.00-18.00
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў


БЯСПЛАТНАнаведваюць музей інваліды, ветэраны ВАВ, ваенаслужачыя тэрміновай службы, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейныя работнікі.

Гісторыя

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г.п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.

Першым дырэктарам музея з 1976 па 1980г быў Кушалевіч Яўген Францавіч. З 1981 па 2003 год - Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч, з 2004 года - Трафімік Вольга Сяргееўна, з 2010 года дырэктар музея – Марцінчык Наталля Станіславаўна, з 2011 года па 2014 год - Шапель Андрэй Вацлававіч.

Агульная плошча музея 297 кв.м., плошча экспазіцыі – 149 кв.м., выставачная – 40 кв.м., фондасховішча – 19 кв.м.

На 01.11.2014 г. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7767 адзінак, навукова-дапаможнага – 4073 адзінак.

Экспазіцыя

Першая зала музея прысвечана гісторыі Свіслаччыны ад старажытных часоў да 1900 года.

Адна з тэм экспазіцыі прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.

У зале прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805г. на сродкі і пры дапамозе графа Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і інш.

Асобнай тэмай прадстаўлены “Свіслацкі кірмаш”.

Першы кірмаш адбыўся 15 жніўня 1792 года, затым праводзіўся штогод з 25 жніўня па 25 верасня і меў назву Успенскі.

Леон Патоцкі піша: “… кірмаш вабіў да сябе найпершыя сямействы ў краі, найслыннейшых славутасцей, найпрыгажэйшую моладзь”.

Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў без сумнення можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры.
Другая зала музея прысвечана ваенным дзеянням, які адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812года, паўстанне 1863-1864 гадоў, Першая сусветная война. Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў.

У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў.

У спісе выдатных мясцін Свіслацкага раёна галоўнае месца па праву займае Белавежская пушча.

Гэта унікальны прыродны помнік не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы. 41% тэрыторыі Нацыянальнага парка знаходзіцца на Свіслаччіне.

Экспазіцыя музея адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца пудзела жывёл і птушак.

З жніўня 2009 года ў музеі працуе выставачная зала.

Кожны месяц музей сустракае наведвальнікаў з новай выставай.




Асветніцкая дзейнасць
Штогод музей наведвае да 9 тысяч чалавек. Праводзіцца звыш 280 экскурсій.

МУЗЕЙ ПРАПАНУЕ:

Аглядная экскурсія:(уключае наведванне гістарычных мясцін і помнікаў г.Свіслач).

Тэматычныя экскурсіі:

1. « Свіслаччына ў канцы 18 пачатку 19 стагоддзя ».Пад час экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца зперабудовай Свіслачы графам Тышкевічам, развіццём адукацыі, культуры, прамысловасці і гандлю.

2.«Свіслацкая гімназія і яе выпускнікі ».У экскурсіі расказваецца аб адкрыцці ў СвіслачыГродзенскай губернскай гімназіі, аб яе выкладчыках і знакамітых вучнях.

3.«Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 – 1864 гадоў».На гэтай экскурсіі наведвальнікіпазнаёмяцца з падрыхтоўкай паўстання, з яго кіраўнікамі і ўдзельнікамі.

4.«Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў».Экскурсія распавядае аб асноўных падзеяхВялікай Айчыннай вайны на Свіслаччыне.

5.«Пушча і яе жыхары».На гэтай экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з Белавежскай пушчай, яежывёламі і птушкамі, з іх звычкамі і норавамі. Экспануюцца жывёлы і птушкі Белавежскай пушчы.

6.«Промыслы і рамёствы наСвіслаччыне ».Расказваецца аб мастацкіх народных промыслах,рамёствах.

7.«Свіслацкі кірмаш ».Пад час экскурсіі наведвальнікі даведаюцца аб пабудове гандлёвых радоў,першым кірмашы і гандлёвым працэсе.

8.« Побыт сялян у канцы 19 пачатку 20 стагоддзяў ».Пад час экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з багатай беларускай этнаграфіяй і культурнымі традыцыямі сялян таго часу ў нашым краі. Даведаюцца пра жыллё селяніна, яго інтэр'ер, рэчы, якія ён ужываў і іх прызначэнне.

9.«Гісторыя адукацыі на свіслаччыне».Расказваецца аб гісторыі адукацыі на Свіслаччыне: першай школе, гімназіі, семінарыі, беларускай настаўніцкай семінарыі, польскай семінарыі і гімназіі, гісторыі адукацыі да нашага часу.

10.«Грамадска- палітычны рух у Свіслацкай гімназіі ў першай палове 19 стагоддзя».У час экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з патаеннымі таварыствамі гімназіі.

11.«Свіслач – старажытны беларускі горад ».Расказваецца аб першым пісьмовым упамінанні,гісторыі паходжання назвы, уладальніках Свіслачы , архітэктурных помніках, легендах.

12.«Партызанская барацьба на Свіслаччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны».Пад час экскурсіірасказваецца аб партызанскім руху на Свіслаччыне.

Лекцыі:

1.«Беларускія народныя традыцыі, святы і абрады».Пад час лекцыі разглядаюцца старажытныякаляндарныя святы беларусаў: каляды, гуканне вясны, вялікдзень, купалле,дзяды, іх вытокі.

2.«Беларускае народнае ткацтва».У лекцыі разглядаецца гісторыя стварэння і ўдасканалення народнага ткацтва, расказваецца аб прыладах і сыравіне.

3.«Ручнік у побыце і абрадах беларусаў». У лекцыі расказваецца аб прызначэнні ручніка.

4.«Іх іменамі названы вуліцы горада».Лекцыя расказвае аб постацях якія ўвайшлі ў гісторыю І прозвішчы якіх увекавечаны ў назвах вуліц.

5.«Свіслач – старажытны беларускі горад».Расказваецца аб першым успаміне, гісторыі паходжання назвы, уладальніках Свіслачы, архітэктурных помніках, легендах.

6.«Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны ».Лекцыя расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Свіслаччыне.

7. «Помнікі ратнай славы».

Музейна-педагагічнывя заняткі:

1.«Гісторыя ганчарства на Свіслаччыне».
2. «Падарожжа ў мінулае».
3.«Фальклор і абрады на Свіслаччыне».