Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны Свіслачскага района

12 красавіка 2017

Свята “Мы ўсе з ціхай вёскі Грынкі…” ў аг. Грынкі Свіслацкага раёна

Свята “Мы ўсе з ціхай вёскі Грынкі…” ў аг. Грынкі Свіслацкага раёна

“Мы ўсе з ціхай вёскі Грынкі...” – пад такой назвай ў раённым краязнаўчым музеі аг. Грынкі Свіслацкага раёна прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню сектара культуры і вольнага часу. Работнікі сектара і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці падрыхтавалі для наведвальнікаў музея цікавую і разнапланавую культурную праграму. Мерапрыемства пачалося з літаратурна-музычнага канцэрту, уступам для якога стаў невялікі экскурс ў мінулае аграградка.

Паводле гістарычных звестак, у Грынках заўсёды жылі вельмі працавітыя і творчыя людзі. Тут нарадзіліся, правялі свае дзіцячыя і юнацкія гады выдатныя майстры паэтычнага слова: Іван Насута, Іван Ламашкевіч, Фёдар Цямежнікаў, Лідзія і Сяргей Лукшы. Вершы мясцовых паэтаў у Дзень сектара культуры і вольнага часу для ўсіх удзельнікаў свята выразна прачыталі Марыя Самалевіч, Святлана Гінч і Кацярына Чурак.

У далёкім 1936 годзе ў Грынкі прыязджаў беларускі фалькларыст Рыгор Шырма, каб паслухаць знакамітых грынкоўскіх спявачак. Іх кампазіцыі “Я ў сярэду радзілася”, “Шумяць вербы”, “І хочацца, і колецца”, “Заспявай, салоўка”, “Пасажу каліну ў полі” сёння ўваходзяць у рэпертуар вядомага вакальнага калектыву “Спадчына” з Грынкоў. Удзельніцы вакальнага калектыву не толькі падарылі гледачам выдатны настрой сваімі спевамі, але і з задавальненнем здзейснілі экскурсію па музеі, пазнаёміліся з арыгінальнымі экспанатамі выстаўкі карцін з пластыліну “Пластылінавы настрой”.

Мастацкі кіраўнік сектара Святлана Раманаўна Шмыга правяла для ўсіх жадаючых майстар-клас па дэкараванню бутэлек і вазаў. Спачатку яна расказала аб гісторыі развіцця рамёстваў у Грынках, а потым з ахвотай падзялілася сакрэтамі стварэння ўнікальных сувеніраў з матэрыялу, які “ляжыць у нас пад нагамі”.

Удзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Карагод” прадставілі для самых маленькіх наведвальнікаў музея гульнёвую праграму “Мы дорым вам Вясну!”.

Сустрэча “Мы ўсе з ціхай вёскі Грынкі” завяршылася вершам Людмілы Кебіч “Бацькоўская хата” і песняй з такой жа назвай. Пранікнёныя паэтычныя радкі і прыгожая мелодыя вельмі расчулілі слухачоў. Дзень прайшоў ў цёплай творчай атмасферы, падарыў усім удзельнікам свята запамінальныя хвілінкі цікавых размоў і мноства цёплых усмешак.