Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Дзелавым людзям

Суб'екты гаспадарання і індывідуальныя прадпрымальнікі!

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт прымае заявы на прадастаўленне ў бязвыплатнае карыстанне нерухомай маёмасці камунальнай уласнасці Свіслацкага раёна пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнню рабочых месцаў. Жадаючым заключыць дагавор бязвыплатнага карыстання неабходна накіроўваць у раённы выканаўчы камітэт свае прапановы ў пісьмовым выглядзе, якія павінны змяшчаць наступную інфармацыю:
- месцазнаходжанне  плошчаў, якія плануюцца ў выкарыстанні (іх плошча);
-від прадпрымальніцкай дзейнасці;
-колькасць запланаваных да стварэння працоўных месцаў;
-тэрмін стварэння працоўных месцаў (працоўныя месцы могуць стварацца адначасова або па графіку);
- абавязкі па захаванню на працягу тэрміну дзеяння дагавора дзеючых працоўных месцаў. Колькасць створаных працоўных месцаў павінна адпавядаць колькасці працаўладкаваных грамадзян у тэрміны, прадугледжаныя дагаворам.
Парадак прадастаўлення нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Свіслацкага раёна, вызначаны рашэннем Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў ад 2012/08/30 N 96 "Аб парадку распараджэння камунальнай маёмасцю".
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
(8 01513) 35272 - начальнік аддзела эканомікі - Кавалеўская Ірына Анатольеўна,
33023, 31639 - спецыялісты аддзела.
З пералікам невыкарыстоўваемай нерухомай маёмасці Свіслацкага раёна можна азнаёміцца ў Адзінай інфармацыйнай базе дзяржаўнай маёмасці.