Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
10.06.2020

Віншуем, выпускнікі! Сёння 5845 выпускнікоў Гродзеншчыны атрымаюць атэстаты аб сярэдняй адукацыі

Выпускныя вечары ў гэтым годзе пройдуць па асаблівых правілах. Асноўны акцэнт выпускных вечароў гэтага года – зрабіць урачыстасць не столькі запамінальнай і яскравай, колькі максімальна бяспечнай у першую чаргу для саміх вучняў. – Рашэнне аб фармаце правядзення выпускных вечароў у кожнай навучальнай установе прымалі кіраўнікі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі ўладамі,  – распавялі ў галоўным упраўленні адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. –  У асноўным уручэнне атэстатаў будзе арганізавана на свежым паветры на школьных пляцоўках. Некаторыя плануюць правесці яго ў прасторных залах. Які б варыянт ні абралі, ёсць агульныя патрабаванні – не рабіць мерапрыемства масавым, удзел прымаюць только вучні і педагогі. Непажадана нават збіраць разам вучняў розных класаў. Абавязковым з’яўляецца захаванне сацыяльнай дыстанцыі. Калі размова ідзе пра актавую залу ці іншае памяшканне, складаецца графік уручэння атэстатаў, пасля кожнага класа – уборка з прымяненнем дэзынфіцыруючых сродкаў. У сярэдняй школе №11 атэстаты атрымаюць 24 выпускнікі. Мяркуецца, урачыстасць пройдзе на школьным двары. На выпадак дрэннага надвор’я запланавалі перанесці ўсё ў залу – месца нават з улікам неабходнай дыстанцыі там дастаткова. Як зазначыла дэрыктар школы Марына Кароза, да абмежаванняў у правядзенні выпускных вечароў і самі вучні, і бацькі аднесліся з разуменнем. – Адзінаццаць гадоў навучэнцы працавалі, набывалі веды. І як вынік з 24 вучняў пяцёра – медалісты. У нашых выпускнікоў амбіцыйныя планы па паступленні ў лепшыя ВНУ краіны. Хутка яны будуць здаваць ЦТ і павінны паказаць моцныя веды. А для гэтага галоўная ўмова – быць здаровымі,  – падкрэсліла кіраўнік школы. Адпачываць выпускнікі ў бліжэйшы час не плануюць: у школах арганізаваны кансультацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання. Атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, многія ўжо на наступны дзень зноў сядуць за парты ў роднай школе. Што тычыцца выпускнога вечара, яго можна арганізаваць і пазней, – вырашылі для сябе многія з гродзенскіх выпускнікоў і іх бацькі. Заканчэнне школы – падзея, канечне, знамянальная. Але не нагода рызыкаваць паступленнем.