Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.08.2020

Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75 працэнта

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА. Паводле даных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16 працэнта, у Гомельскай - 16,44 працэнта, у Гродзенскай - 10,01 працэнта. У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 14,61 працэнта, у Мінску - 11,73 працэнта. Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек. Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.-0-