Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.04.2020

Каранік: пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку мая

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку мая. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У нас ёсць методыка прагназавання і дзеянняў пры розных варыянтах развіцця падзей. Мы думаем, што на пік мы выйдзем у канцы красавіка - пачатку мая", - сказаў Уладзімір Каранік. Міністр падкрэсліў, што гэта новы вірус і складана сказаць, колькі чалавек да яго ўспрымальныя. Галоўная задача на сённяшні дзень - не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя, каб усе, каму трэба, маглі атрымаць медыцынскую дапамогу.