Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

6 снежня 2017

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

У Сусветны дзень барацьбы са СНІДам у бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне інфармаванасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

У Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства быў арганізаваны дзень прафілактыкі “Супраць СНІДу – усім светам”. На сустрэчы з медыцынскім супрацоўнікам Ханявіцкай амбулаторыі С.С.Навіцкім абмяркоўваліся актуальныя пытанні процідзеяння распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў падлеткавым і моладзевым асяроддзі. Асаблівая ўвага была ўдзелена шляхам распаўсюджвання віруса, бяспекі сяброўскіх зносін з інфіцыраваным чалавекам і, вядома ж, неабходнасці тэставання на СНІД. Вучням 10 класа мясцовай школы былі прадстаўлены статыстычныя дадзеныя па Гродзенскай вобласці і раёне. На працягу дня для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстравалася электронная прэзентацыя “ВІЧ/СНІД”, прайшла акцыя “Чырвоная стужка”. Прымацаваўшы стужку да свайго адзення, маладыя людзі выказалі сваю падтрымку, спачуванне і перажыванне тым, хто хворы.

 У рамках дня інфармацыі “У дарогу жыцця – без СНІДу” у Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства да ўвагі старшакласнікаў былі прадстаўлены агляд літаратуры “СНІД: ведаць, каб жыць”, электронная прэзентацыя “СНІД не выбірае, выбіраеце вы». Школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне “Што такое СНІД?”, у ходзе якой яны паказалі нядрэнную асвечанасць па дадзенай праблеме.

  У Ханчыцкай бібліятэцы і Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства для дзяцей і падлеткаў прайшлі гутарка-папярэджанне “Дарога ў нікуды” і інфарміна “СНІД – хвароба людзей, якія не думаюць», мэта якіх – прыцягнуць увагу да праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, данесці да кожнага правільную і поўную інфармацыю аб гэтай хваробе, дапамагчы абараніць сябе і сваіх блізкіх. Рабятам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны “СНІД – 10 пытанняў і адказаў”, ​​а таксама атрымаць інфармацыйны буклет і памятку, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб смяротным вірусе, яго прыкметы, шляхі перадачы і прафілактыка.

          Падчас урока-разважання “У паядынку са СНІДам” у Пацуеўскай бібліятэцы вёлася шчырая размова пра хваробу, што губіць чалавека, які нядбайна ставіцца да сябе. Прысутныя разважалі на тэму ўважлівага стаўлення да свайго арганізму, выбару формы бяспечных паводзінаў пры зносінах з іншымі людзьмі.