Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

19 красавіка 2019

16-17 красавіка 2019 года ў ДУА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” адбыўся абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне і падтрымка юных талентаў, развіццё іх творчых здольнасцей і далейшая прафесійная арыентацыя. У конкурсе прымалі ўдзел 134 саліста-інструменталіста, выканаўцаў на музычных інструментах з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў.

Філіял “Корнадзь”  ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме годна прадставілі:

Горбін Мікіта, 7 класс фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя         смычковыя інструменты”, старэйшая група –

дыплом пераможцы першай ступені!                      

Настаўнік – Прохар Міраслава Эдуардаўна.

Рошуль Сафія, 7 класс фартэпіяна, у намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, старэйшая група –

дыплом пераможцы трэцяй ступені!      

Настаўнік – Наумік Антаніна Генадзьеўна.

Сушко Ўладзіслаў, 4 клас баяна, у намінацыі “Народныя інструменты”, сярэдняя група – грамата за ўдзел у конкурсе.

Настаўнік - Кулініч Юрый Фёдаравіч.

Лысевіч Ілля, 5 клас баяна, у намінацыі “Народныя інструменты”, сярэдняя група – грамата за паспяховае выступленне.

Настаўнік – Кулініч Юрый Фёдаравіч.

Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанай перамогай і жадаем далейшых поспехаў!