Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

22 лістапада 2017

18 лістапада ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшоў турнір знаўцаў права “Ты маеш права”

20 лістапада – Сусветны дзень дзіцяці. Менавіта гэты дзень лічыцца знамянальным таму, што была прынята Дэкларацыя правоў дзіцяці, Канвенцыя аб правах дзіцяці.

18 лістапада ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшоў турнір знаўцаў права “Ты маеш права”. Бібліятэкары прапанавалі дзецям у гульнёвай форме займальны аповед аб правах дзіцяці, пазнаёмілі з Канвенцыяй правоў дзіцяці, вызначылі паняцці “правы” і “абавязкі”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-прававой віктарыне і гульнях “Правы літаратурных герояў”, “Разам мы гуляем – рыфму падбіраем”, “Умацаванне здароўя”. У канцы сустрэчы ўсе разам прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць правілы жыццядзейнасці ў класным калектыве і грамадстве, паважаць і выконваць правы іншага чалавека, важна выхоўваць у кожным прававую культуру.

У ходзе прававой гульні “Знаёмімся з правамі дзіцяці” чытачы Пацуеўскай бібліятэкі разам з героямі апавядання Э.Машкоўскай “Маленький великан” адправіліся ў падарожжа па чароўнай краіне, каб дапамагчы казачным героям Калабку, Зайчыку і Бураціна, якія трапілі ў розныя складаныя сітуацыі. У час мерапрыемства праходзілі вясёлыя гульні і віктарыны: “Выканай заданне, вырашы задачу”, “Збяры слова”, “Правы казачных герояў”, “Правы і жаданні”.  Для замацавання ведаў аб правах дзiцяцi кожны атрымаў закладкі і памяткі.