Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

21 красавіка 2018

19 красавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы з мэтай арганізацыі прававой асветы моладзі адбыліся заняткі ў школе прававых ведаў па тэме “Як не стаць ахвярай злчынства”

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх пазнаёміў вучняў старэйшых класаў СШ № 3 з крымінагеннымі абставінамі і правіламі паводзін чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі. Юрый Генрыхавіч даў кваліфікаваныя парады па бяспецы на вуліцы, у транспарце, у памяшканні, у турыстычных паездках. Моладзь атрымала рэкамендацыі, як дзейнічаць у тым выпадку, калі сталі ахвярай злачынства. Падросткі актыўна разбіралі і абмяркоўвалі прапанаваныя жыццёвыя сітуацыі, у якіх можа апынуцца кожны чалавек. Усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны памяткі “Як не стаць ахвярай злачынства”.