Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

21 жніўня 2019

20 жніўня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбыліся краязнаўчыя чытанні “Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць”, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці

 Аб гісторыі і сацыяльна-эканамічным   развіцці  вобласці, аб тым, які ўклад уносіць сучасная  Гродзеншчына ў агульную скарбонку краіны, распавядаў спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.І.Варанец.

Наведвальнікам прапанавана электронная прэзентацыя “Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць”, якая пазнаёміла з  сімволікай Гродзенскай вобласці, са знакамітымі людзьмі, што ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Гродзеншчыны.  Быўзроблены акцэнт на імёны вядомых землякоў раёна, занесеныху кнігу “Гродненщина в лицах”.

Пад час агляда тэматычнай  выставы  “Гродзеншчына – цудоўная кветка вянка Беларусі”  удзельнікі краязнаўчых чытанняў пазнаёміліся  з дасягненнямі  гродзенскіх аграрыяў, што  традыцыйна атрымоўваюць  высокі ўраджай, надоі, прывесы.  Быў прадстаўлены цікавы матэрыял аб мінулым і сённяшнім Прынёманскага края.