Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

28 снежня 2017

27 снежня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы прайшоў чарадзей-вечар «Пад Новы год не без Прыгод»

Напярэдадні яркага і чароўнага навагодняга свята ад Дзеда Мароза і Снягуркі прагучалі віншаванні ў вершах, шчырыя пажаданні. Прысутныя з задорам паўдзельнічалі ў вясёлых навагодніх конкурсах і віктарынах, праспявалі песні навагодняй тэматыкі, прачыталі любімыя вершы пра зіму. Зазірнуў на свята сімвал Новага года – Сабака, якая падарыла прысутным вясёлы настрой і навагоднія сюрпрызы – каляндарыкі на 2018 год. Святочную атмасферу вечара падтрымлівалі музычнае суправаджэнне і чароўныя навагоднія відэакліпы.