Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

10 лістапада 2017

3 лістапада споўнілася 135 год з дня нараджэння класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

 Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг прыходзіць у наша жыццё гэтае імя – Якуб Колас. Прыходзіць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі.  

     Для дзяцей аздараўленчага лагера “Лесавік”  Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства падрыхтавала вусны часопіс  “Як песня народа – неўміручы наш Колас!”, старонкі якога пазнаёмілі з  “Жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа”, раскрылі “Родныя вобразы ў творчасці Якуба Коласа”, прысвячаліся  “Прыродзе і порам года”. Напрыканцы дзеці зацікавіліся творамі Я.Коласа, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Таленты літаратурнага слова”.

Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства  запрасіла  дзяцей у літаратурны круіз  “Па казках жыцця  Я.Коласа”.  Рабяты   пазнаёміліся з алегарычнымі апавяданнямі пад агульнай назвай “Казкі жыцця”:  “Жывая вада”, “Зло – не заўсёды зло”, “Балотны агонь”, “Што яны страцілі”, “Як  птушкі дуб ратавалі”, “Вадаспад”.  Даведаліся, што кожная казка апавядае пра які-небудзь эпізод з жыцця людзей або прыроды, як і ў народных казках, у творах Якуба Коласа адбываюцца розныя фантастычныя здарэнні: жывёлы размаўляюць чалавечымі галасамі, дрэвы пераходзяць з месца на месца, прырода надзяляецца здольнасцю думаць і асэнсоўваць жыццё. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах  “Каму належаць словы”, “З якога твора ўрывак”.

  Пра шматгранную літаратурна-мастацкую спадчыну Я.Коласа ішла гаворка падчасслайд-вечарыны “Знакавая постаць Беларусі” уНязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства і літаратурнага знаёмства “Як песня народа – неўміручы наш Колас” у Ціхавольскай бібліятэцы . Чытачы  пашырылі свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка, зачытвалі ўрыўкі з паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “На шляхах волі”, дэкламавалі  вершы песняра.