Адроджанае рамяство
18 мая да Міжнароднага дня музеяў Поразаўскай бібліятэкай-цэнтрам
краязнаўства на адкрытай пляцоўцы быў арганізаваны этна-фальклорны круіз
“Адроджанае рамяство”, прысвечаны аднаму са старажытных рамёстваў – ганчарству,
якім здаўна славілася Поразава. Кожны жадаючы меў магчымасць пазнаёміцца з
прадметамі хатняга ўжытку нашых продкаў, прадстаўленых гісторыка-краязнаўчым
музеем “Млын часу” Поразаўскай сярэдняй школы, з інфармацыйнымі матэрыяламі
тэматычнай выставы “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”, а таксама паспрабаваць нацыянальныя
стравы, прыгатаваныя ў гліняным посудзе. Прысутныя актыўна прымалі ўдзел у
конкурсах загадак, прыказак і прымавак пра рамяство, гульнёвай праграме “Вясёлы
венік”, дзеці чыталі вершы. Працягам свята стала экскурсія па музейнаму пакою “Мастацтва
гліны і агню”. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця ганчарнага
рамяства ў Поразаўскім краі, працэсам вырабу ўнікальных вырабаў чорнозадымленай
керамікі, з дакументальнымі і фотаматэрыяламі аб знакамітых мясцовых ганчарах.
На працягу мерапрыемства гучалі беларускія народныя мелодыі. Святочны настрой
усім прысутным стваралі музычныя нумары, падрыхтаваныя супрацоўнікамі сектара
культуры і вольнага часу.