Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

18 ліпеня 2019

Бібліятэкі да Дня вызвалення Свіслаччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

17 ліпеня – знакавы дзень для свіслачан. 75 гадоў таму савецкія войскі вызвалілі Свіслач ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да Дня вызвалення Свіслаччыны ў бібліятэках прайшлі мерапрыемствы, якія папулярызавалі гераічную гісторыю Свіслацкага раёна, раскрывалі мужнасць і адвагу, подзвіг сваіх землякоў і тых герояў, якія загінулі, вызваляючы наш край.

75-годдзю вызвалення Свіслаччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Свіслацкая раённая бібліятэка прысвяціла дзень памяці “Вайна.Вызваленне. Памяць”. Горкая праўда вайны і трагізм акупацыі, гераічная барацьба  нашых землякоў на франтах і ў партызанскіх атрадах – тэма выступлення навуковага супрацоўніка гісторыка-краязнаўчага музея В.С.Трафімік. Настаўнік гісторыі УА “Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” У.У.Міхальчык расказаў  пра ролю газеты “Свіслацкая праўда”  у гады вайны, паказаў копіі яе нумараў тых гадоў і ваенныя  лістоўкі, што друкаваліся ў партызанскай друкарні. Удзельнікі мерапрыемства ўбачылі асобныя нумары “Свіслацкай праўды”: зводкі Саўінфармбюро, артыкулы аб становішчы на франтах, пра страшэнны акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, у склад якой у тыя гады ўваходзіла Свіслаччына, карыкатуры, партызанскія вершы і песні, заклікі да змагання з ворагам.

Людзі старэйшага пакалення прыйшлі на сустрэчу з ваеннымі фотаздымкамі і дакументамі сваіх родных і блізкіх людзей, падзяліліся ўспамінамі і расказалі пра іх лёсы. У выкананні наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў прагучалі вершы пра вайну, пра мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны.

Пасля прагляду відэяфільма “Свіслач – жамчужына асветы” прысутныя прыйшлі да высновы, што свіслачанам ёсць чым ганарыцца і што абараняць.

У Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства адбыўся вечар памяці “Ішоў май край дарогамі вайны”, на якім прагучаў расказ пра акупацыю Свіслаччыны фашысцкімі захопнікамі, пранясліся карціны страшэнных падзей расправы над свіслацкімі яўрэямі. З цікавасцю  і ўвагай дзеці слухалі расказ аб сумеснай аперацыі савецкіх войск і партызан за вызваленне нашага краю ад гітлераўскіх захопнікаў, з дапамогай электроннай прэзентацыі “Памяць зямлі Свіслацкай” здзейснілі віртуальнае падарожжа і пабывалі ў месцах пахавання воінаў-вызваліцеляў, убачылі помнікі, устаноўленыя ў гонар абаронцаў Айчыны.

У Велікасельскай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс  “Вогненныя гады майго краю”. Яго старонкі: “Праз полымя вайны”, “Ваенныя дарогі Свіслаччыны”,  “Імёны вашы мы шануем свята” пазнаёмілі дзяцей і падлеткаў  з першымі днямі вайны і гісторыяй акупацыі Свіслацкага раёна, з гераічнай барацьбой мясцовай моладзі. З вялікай увагай яны слухалі расказ пра сваіх землякоў, камсамольцаў вёскі Задворанцы, якія гераічна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі: узарвалі 25 км чыгуначнай дарогі на лініі Ваўкавыск – Зэльва, мост у Андрэеевічах, фашысцкую аўтамашыну ў в.Карэвічы. З гонарам рабяты зачытвалі ўрыўкі з рэспубліканскай кнігі “Памяць” пра подзвігі сваіх герояў-землякоў.