Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

30 кастрычніка 2018

Бібліятэкі раёна да 100-годдзя УЛКСМ

29 кастрычніка 2018 года споўнілася 100 гадоў УЛКСМ. Напярэдадні гэтай слаўнай даты ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы пра камсамол, як не проста арганізацыі, а цэлай эпохі ў гісторыі нашай дзяржавы.

 “Не расстанусь с комсомолом, буду вечно молодым!” – пад такім дэвізам у Навадворскай бібліятэцы - цэнтры краязнаўства прайшла гістарычная гадзіна “Камсамол у гісторыі краіны”. У гэты дзень за круглым сталом за шчырай размовай сустрэліся цяперашнія члены ГА БРСМ і члены УЛКСМ 60-90-ых гадоў. Відэакліп “Юнацтва камсамольскае маё”, тэматычная выстава літаратуры, інфармацыя бібліятэкара дазволілі дарослым акунуцца ў шчаслівае мінулае, а вучням – папоўніць веды па гісторыі сваёй краіны і малой радзімы. Сваімі ўспамінамі аб камсамольскай маладосці падзяліліся са школьнікамі М.А.Казімірчык, сакратар камсамольскай арганізацыі племзавода “Новы Двор” у 1966-1971 гадах, і Л.В.Пархімовіч, дэлегат ХХ-га з’езда УЛКСМ. Прысутныя адзначылі, што цяперашняе пакаленне моладзі годна працягвае традыцыі камсамола, заснаваныя мінулымі пакаленнямі.

На інфармацыйнае паведамленне “Камсамол – сімвал мужнасці і гераізму” у Вердаміцкую бібліятэку былі запрошаны вучні 6 і 8 класаў. Выкарыстоўваючы паказ відэафільмаў, падборку літаратуры па тэме, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гістарычнымі вехамі камсамольскага руху, падрабязна спынілася на дасягненнях камсамола, яго ўзнагародах. Школьнікі даведаліся пра лёсы тых, хто першым ішоў у бой на франтах грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, пакараў цаліну, будаваў Днепрагэс, чыгунку Турксіб, БАМ, аднаўляў гарады і заводы, вёў за сабой моладзь.

У Корнадзьскай бібліятэцы – цэнтры эстэтычнага выхавання ў рамках гістарычнай гадзіны “Камсамол у гісторыі краіны” юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння камсамольскай арганізацыі, пра тое, чым жылі камсамольцы, як працавалі, пра што марылі, якія працоўныя і баявыя подзвігі здзейснілі за сваю гісторыю, паслухалі песні камсамольскай маладосці. Людзі старэйшага пакалення, якія з’яўляліся сапраўднымі камсамольцамі, якія захавалі камсамольскія білеты да цяперашняга часу, распавялі шмат цікавага з жыцця сваёй камсамольскай маладосці.

У гонар знамянальнай даты Пацуеўская бібліятэка арганізавала інфармацыйнае паведамленне “Камсамол – сімвал мужнасці і гераізму”, падчас якога прысутныя даведаліся, хто стаяў ля вытокаў стварэння галоўнай арганізацыі моладзі ў Беларусі, які ўклад у развіццё краіны ўнесла камсамольскае пакаленне, ўспаміналі, як уступалі ў камсамол , як праводзілі камсамольскія сходы.

У Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства з удзелам людзей пажылога ўзросту прайшла інфармацыйная гадзіна “Камсамол у гісторыі краіны”. Бібліятэкар азнаёміла з інфармацыйным матэрыялам, прадстаўленым на тэматычнай выставе “Камсамолу – 100 год”, распавяла гісторыю УЛКСМ, аб мясцовых камсамольскіх лідэрах – ветэранах камсамола. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся ўспамінамі сваёй маладосці, як вучылі статут і здавалі экзамен пры ўступленні ў камсамольскую арганізацыю, мелі дачыненне да Усесаюзнай камсамольскай будоўлі, адказвалі на пытанні віктарыны “Вехі камсамола”.