Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

15 сакавіка 2019

Да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўстанаўлення інстытута прэзідэнцтва

15 сакавіка Беларусь адзначае знамянальную дату – 25-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўстанаўлення інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Да гэтага дня ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, якія садзейнічаюць фарміраванню ў чытачоў пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, гонару за сваю краіну.

 У Свіслацкай раённай бібліятэцы ў ходзе правядзення слайд-гутаркі “Галоўны закон – Канстытуцыя” вучні СШ №2 імя М.П.Масонава, грамадзяне сталага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання, удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Канстытуцыі, пра шлях яе развіцця, змест і задачы Канстытуцыі нашай дзяржавы. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іван Іванавіч Варанец азнаёміў прысутных з гісторыяй станаўлення інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і тэндэнцыях яго развіцця. Аб асноўных юрыдычных функцыях Канстытуцыі распавяла вядучы спецыяліст Свіслацкага суда Таццяна Уладзіміраўна Фартушная. Моладзь складае чвэрць насельніцтва нашай рэспублікі. Пры вызначэнні агульнанацыянальных прыярытэтаў у нашай краіне абавязкова ўлічваюцца інтарэсы моладзі. На дзяржаўным узроўні ствараюцца ўмовы для яе рэалізацыі. Гэтаму напрамку надала ўвагу першы сакратар Свіслацкага РК ГА “БРСМ”  Марына Валер’еўна Рудоміна. У завяршэнні сустрэчы прысутныя праглядзелі відэафільм “Канстытуцыя сваёй краіны”.

На гадзіну прававой інфармацыі “Галоўны закон – Канстытуцыя” у Вердаміцкую бібліятэку былі запрошаны вучні 6 класа. Адзначыўшы, што інстытут прэзідэнцтва мае  шматгадовую гісторыю свайго развіцця і станаўлення і на сённяшні дзень ён заснаваны больш чым у 150 дзяржавах, бібліятэкар падкрэсліла, што Канстытуцыя 1994 года ўпершыню ў гісторыі Беларусі прадугледзела ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства рабятам была прадстаўлена інфармацыя пра ролю Прэзідэнта ў сферы заканадаўчай, выканаўчай, судовай галін улады. Выкарыстоўваючы фонд цэнтра прававой інфармацыі, з дапамогай якога быў аформлены інфармацыйны стэнд у бібліятэцы, дзецям дадзена магчымасць пазнаёміцца ​​з указамі і распараджэннямі Прэзідэнта, выдадзенымі на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 5-ю дырэктывамі, якія маюць прыярытэтнае палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае значэнне. Сустрэча закончылася праглядам электроннага дыска «С тобой мы издавна родные Конституция моей страны».

У Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 7 класа гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага прайшла інфармацыйна-прававая гадзіна“Канстытуцыя –  гарант стабільнасці”. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай Рэспубліцы, пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі часткамі. Запрошаны на сустрэчу намеснік начальніка Свіслацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Пянткоўскі Павел Станіслававіч падкрэсліў важнасць увасаблення на практыцы закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь каштоўнасцей, адзначыўшы, што Канстытуцыя – гэта асноўны прававы акт законнасці і справядлівасці краіны, распавёў як ён тычыцца кожнага чалавека, з’яўляючыся асноўным гарантам яго правоў і свабод. Скарыстаўшыся атрыманымі ведамі, рабяты прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Свет права. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, прававой гульні “Так ці не”. Паказаны відэаролік “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, дзейнічаючая аднайменная кніжная выстава пераканалі рабят у тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – надзейны гарант стабільнасці і правапарадку краіны.