Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.06.2020

Да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам у бібліятэках прайшлі інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы

У Свіслацкай раённай бібліятэцы была арганізавана гадзіна развагі “Цікавасць коштам у жыццё”, у рамках якога адбылася сустрэча старшага оперупаўнаважанага Свіслацкага РАУС А.М.Слясарчыка з рабятамі працоўнага лагера “Сем вятроў” гімназіі №1 імя К.Каліноўскага. Маладыя людзі даведаліся аб праблеме наркаманіі, аб статыстыцы страшных лічбаў. Анатоль Мікалаевіч звярнуў увагу прысутных, што асноўны шлях вырашэння праблемы – асабісты, выхаванне ў кожнага чалавека адносін нецярпення і непрымання  наркотыкаў. Рабяты разважалі над тым, чаму людзі пачынаюць ужываць наркотыкі. Бібліятэкар прапанавала разглядзець розныя сітуацыі, у якіх можа апынуцца падлетак у кампаніі аднагодкаў, якія прапануюць паспрабаваць наркотык. Прысутныя адказвалі, як яны сябе павядуць у складанай сітуацыі. У канцы сустрэчы маладыя людзі задавалі пытанні спецыялісту. Увазе чытачоў была прапанавана тэматычная выстава “Будучыня без наркотыкаў”. Моладзь з карысцю правяла час на свежым паветры, адпачыўшы ад працоўнай змены. Свіслацкая дзіцячая бібліятэка арганізавала анлайн-сустрэчу з фельчарам-валеолагам Свіслацкай ЦРБ Л.Ч.Саўко. Людміла Чаславаўна асвяціла тэму “Пра негатыўныя наступствы немедыцынскага спажывання наркотыкаў”. У Ханчыцкай бібліятэцы падлеткі прынялі ўдзел у абмеркаванні праблемы “Свет белага вар’яцтва”. Рабяты пачулі пра пагрозу, якую прыносяць наркотыкі для жыцця і здароўя, што наркотыкі – гэта не задавальненне або шкодная звычка, а сур’ёзная хвароба, якая наносіць шкоду лёсу, разбурае сем’і, пазбаўляе жыцця. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны “Памяткі пра шкоду наркотыкаў”.