Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

3 кастрычніка 2018

Да Міжнароднага дня пажылых людзей у бібліятэках прайшлі святочныя мерапрыемствы

 У Свіслацкай раённай бібліятэцы на вечар адпачынку «Нам гады – не бяда» былі запрошаны члены аматарскага аб’яднання «Свіслачанка». У зале прагучалі словы падзякі за добрасумленную працу, дабрыню і мудрасць. Жанчыны з цеплынёй успаміналі гады маладосці, дзяліліся мудрым жыццёвым вопытам. Актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах паказаў іх энергічнасць і эрудыраванасць. «Свіслачанкі» з запалам чыталі любімыя вершы і спявалі песні сваёй маладосці. А самыя актыўныя – з задавальненнем патанцавалі танга мінулых гадоў. На памяць аб сустрэчы людзі сталага ўзросту прынялі віншавальныя паштоўкі.

Грынкаўская бібліятэка сумесна з сектарам культуры і вольнага часу арганізавала літаратурна-музычны вечар «Восень жыцця – мудрая пара». У адрас старэйшага пакалення прагучалі віншаванні і найлепшыя пажаданні. Асаблівую старонку прысвяцілі творчасці мясцовых паэтаў І.К.Ламашкевіча і С.В.Лукшы, прагучалі вершы і песні на іх тэксты. Жанчыны прынялі актыўны ўдзел у пастаноўцы-экспромце казкі «Чырвоная шапачка».

 Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла чытачоў-пенсіянераў на вечар шчырасці «Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні». У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, чыталі свае любімыя вершы, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі любімыя ўсімі песні, якія прысутныя з задавальненнем падпявалі.

На вечары-сустрэчы «Мудрай восені шчаслівыя імгненні» у Пацуеўскай бібліятэцы гучалі душэўныя, кранальныя вершы, былі арганізаваны вясёлыя конкурсы «У садзе ці ў агародзе», «Чорнае і белае», конкурс прыпевак. З вялікім задавальненнем прысутныя прынялі ўдзел у жартоўнай бяспройгрышнай латарэі.