Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

14 мая 2019

Да Міжнароднага дня сям’і Нязбодзіцкая бібліятэка – цэнтра краязнаўства арганізавала сямейны кніжны выхадны “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг”

Бацькі і дзеці на адкрытай пляцоўцы правялі свой вольны час разам з кнігай. Удзельнікам прапанавана насычаная і разнастайная праграма: літаратурна-музычная кампазіцыя “Саюз сям’і і кнігі”, конкурсна-гульнёвая праграма “Востраў гульні і чытання”, дзіцячая гульнёвая пляцоўка з кніжнай выставай “Інтэрактыўныя кнігі для самы маленькіх” выстава-хобі “Захапленні маёй сям’і”.

Таленавітыя сем’і Казлоўскіх, Кавалевіч, Каліноўскіх, Казімерчык прапанавалі свае творчыя работы, расказалі  аб захапленнях, падзяліліся сакрэтамі сямейных каштоўнасцей, адказалі на каверзныя пытанні. 

Весела і актыўна сем’і ўдзельнічалі ў інтэлектуальных віктарынах і забаўляльных конкурсах “Пытанні з каструлькі”, “Сямейныя вузы”, “Матуліны абцасы”, “Свая ноша не цягне”, “Атракцыён з мячыкам”, “Ранішнія сборы”. На дзіцячай пляцоўцы малодшае пакаленне сямей з азартам гуляла ў настольныя гульні і разам з бацькамі знаёмілася з кнігамі.

 Старшыня Нязбодзіцкага сельвыканкама М.Ф.Качко ва ўступным слове падкрэсліла вялікую ролю сям’і ў выхаванні дзяцей, важкасць правядзення вольнага часу з кнігай і аб’яднання агульным захапленнем, неабходнасць арганізацыі такіх свят.

Святочны настрой мерапрыемства стваралі музычныя нумары народнага ансамбля музыкі і песні “Пушчанскія напевы” сектара культуры і вольнага часу  аграгарадка Пацуі.