Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

25 ліпеня 2017

Фестываль-кірмаш "Жывая крыніца"

Самае дарагое, што ёсць у чалавека – гэта яго карані: родная зямелька, якую мы пяшчотна завём – Бацькаўшчынай… У кожным закуточку нашага сэрца жыве тое, што не страчана па дарозе жыцця - наша спадчына…

Менавіта з гэтых слоў пачаўся фестываль-кірмаш “Жывая крыніца”, які ладзілі работнікі сельскага філіяла-клуба аграгарадка Новы Двор у нядзелю 23 ліпеня. Мэта фестывалю: адраджэнне і зберажэнне мясцовага фальклору, народнай творчасці, далучэнне малодшага пакалення да традыцый беларускага народа.

Адкрытая пляцоўка каля клуба была аформлена пад імправізаваную вясковую хату. Тут і праходзілі асноўныя дзеянні фестывалю. Пачалося мерапрыемства з фальклорнай замалёўкі “Матулін рушнік”, якую падрыхтавалі работнікі сельскага філіяла-клуба аграгарадка Ціхаволя, дзякуючы якой гледачы змаглі даведацца пра наш беларускі рушнік, як ён ткаўся, вышываўся, у якіх абрадах выкарыстоўваўся і многае іншае.

Дзякуючы артыстам з аграгарадка Грынкі, даведаліся як менавіта у вёсцы Грынкі нашы продкі рыхтаваліся да вяселля і пяклі вясельны каравай, а як спраўлялі вяселле даведаліся ад удзельнікаў аматарскіх калектываў сельскага філіяла-клуба аграгарадка Новы Двор, паглядзеўшы абрад “Навадворскае вяселле”.

Беларусы вельмі многа працавалі, а папрацаваўшы, знаходзілі час для адпачынку. Вечарамі збіраліся у самай вялікай хаце на вячоркі: пралі, вышавалі, размаўлялі пра жыццё-быццё.. Амаль што ў кожнай вёсцы быў свой гарманіст, а то і некалькі. А якія цудоўныя песні спявалі, заслухаешся… Добра спявалі. А як танцавалі. Нельга было усядзець на месцы, ногі самыя ішлі ў пляс. І усе гледачы у гэтым пераканаліся, паглядзеўшы выступленне народнага фальклорнага гурта “Крынічанька” са сваімі непаўторнымі песнямі і цудоўнымі танцамі.

На працягу усяго мерапрыемства працавала выстаўка-продаж вырабаў народнай творчасці, а аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры падрыхтавалі для усіх жадаючых майстар-класы па саломапляценню, лозапляценню і выцінанцы.

На працягу некалькіх гадзін гучалі песні у Новым Двары. А скончылі фальклорнае свята такімі словамі:

Жывіце дружна са спагадай адзін да аднаго, вечаркуйце, весяліцеся і багацейце з кожным днём! І няхай зноў і зноў адчыняюцца даўнішнія куфэркі, у якіх бясцэнны скарб і паветра нашых продкаў.