Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

3 сакавіка 2018

Генеральная Асамблея ААН у 1987 годзе абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыла тым самым важкасць праблемы і праявіла рашучасць расшырыць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – увесь свет супраць наркотыкаў.

“Шпрыц – жорсткая гульня: наркаманія як яна ёсць” – пад такой назвай у Свіслацкай раённай бібліятэцы адбыўся урок-перасцярога. Перад вучнямі старэйшых класаў школ горада выступіў старэйшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі  Свіслацкага РАУС Анатоль Мікалаевіч Слесарчык, які распавёў аб такой сур’ёзнай праблеме, як нарказалежнасць, аб прычынах, па якіх людзі пачынаюць ужываць наркотыкі, пра тое, якім рызыках падвяргаюцца наркаманы. Даведаліся маладыя людзі і аб крымінальна-прававых аспектах незаконнага абароту наркотыкаў, шляхах процідзеяння гэтаму злу. Прадэманстраваныя відэаролікі: “Шлях у нікуды – наступствы наркаманіі”, “Наркотыкі: кошт – жыццё”, “Права на жыццё” і прафілактычны фільм “Знакі бяды” раскрылі негатыўнае ўздзеянне наркотыкаў на здароўе чалавека і яго сацыяльны дабрабыт. Для школьнікаў прагучалі вершы, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця, было праведзена анкетаванне, распаўсюджаны буклеты “Мы - супраць наркотыкаў”. У канцы сустрэчы рабяты зацікавіліся тэматычнай выставай“Будучыня без наркотыкаў”.

У Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства адбылася сустрэча з загадчыкам Поразаўскай амбулаторыі С.В.Лясоцкай на тэму «Наркаманія – праблема стагоддзя». Святлана Вітальеўна распавяла прысутным пра негатыўнае ўздзеянне на арганізм наркотыкаў і небяспекі распаўсюджвання гэтай згубнай звычкі сярод моладзі. У ходзе мерапрыемства рабяты праглядзелі сацыяльныя відэаролікі пра наркаманію, пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі, прадстаўленымі на тэматычнай паліцы «Наркотыкам –  не».