Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

28 студзеня 2019

Грант Прэзідэнта Беларусі - на рэалізацыю праекта “Адроджанае рамяство” па захаванні ўнікальнай тэхнікі ганчарнага мастацтва

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2019г. прадстаўлены работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня. Яно накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці. У ліку тых, чые распрацоўкі атрымаюць падтрымку, Святлана  Іванаўна  Піваварчык – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка”.

Сродкі гранта выдзелены на рэалізацыю праекта “Адроджанае рамяство” па захаванні ўнікальнай тэхнікі ганчарнага мастацтва. Дзякуючы гэтаму ў сучасных умовах будзе адроджана народная традыцыя, звычаі, тэхналогія вырабу   народных мастацкіх рамёстваў. Іх можна будзе выкарыстоўваць у рабоце арганізацый культуры, а таксама падчас правядзення экскурсій. Чакаецца, што праект павысіць турыстычную прывабнасць рэгіёну.