Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.06.2020

Кніжны круіз без віз

У доўгачаканы летні час мы любім падарожнічаць. А падчас падарожжа па старонках кніг, мы не толькі бачым новыя краіны, але і даведваемся шмат цікавага, пашыраем свой кругагляд. Дзіцячая бібліятэка дапаможа вам правесці вольны час займальна і з карысцю. У чытальнай зале вас сустрэне маляўнічая кніжная выстава пад назвай «Кніжны круіз без віз». Дзякуючы ёй у вас будзе ўнікальная магчымасць здзейсніць цікавае падарожжа па розных краінах свету, пазнаць іх гісторыю, традыцыі і культуру, асаблівасці прыроднага ландшафту. Акрамя гэтага, наведвальнікаў чакаюць некалькі тэматычных зон: «Лес цудаў», «Пачытаем казку з Васільком», «Мы чытаем і гуляем». У першай зоне вы пазнаёміцеся з казкамі на экалагічную тэму, даведаецеся больш цікавых фактаў аб жывёльным і раслінным свеце планеты Зямля. Пачытаць беларускія народныя казкі і творы беларускіх пісьменнікаў вам дапаможа літаратурная зона. Зона адпачынку «Мы чытаем і гуляем» засяродзіць увагу маленькіх чытачоў на маляўнічых кнігах з размаўляльным і музычным суправаджэннем, настольных гульнях. Не марнуйте свой час, праводзьце яго з карысцю. Вольга БОТВІЧ Фота аўтара