Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

4 сакавіка 2019

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Сваю лепту ў міжнародную акцыю барацьбы з гэтай глабальнай праблемай уносяць бібліятэкі раёна, арганізуючы інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку асацыяльных зяў.

 У Свіслацкай раённай бібліятэцы ў ходзе правядзення гадзіны інфармацыі Бяда, імя якой наркотыкі”вучні гімназіі №1 ім. К.Каліноўскага даведаліся, як у цяперашні час ідзе барацьба з гэтай глабальнай праблемай. Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС Анатоль Мікалаевіч Слясарчык распавёў падрастаючаму пакаленню аб мерапрыемствах, накіраваных на барацьбу з наркаманіяй, супрацьдзеянне незаконнаму спажываннюі абароту наркатычных сродкаў. Аб аказанні наркалагічнай дапамогі насельніцтву паведаміла ўрач псіхіятр-нарколаг Анастасія Леанідаўна Урбановіч, падкрэсліўшы, што пераважная большасць ўжываюць наркотыкі (звыш 80%)маладыя людзі 18-30 гадоў. Вядучы спецыяліст суда Свіслацкага раёна Таццяна Уладзіміраўна Фартушная распавяла дзецям як арганізавана міжведамаснае ўзаемадзеянне па прафілактыцы спажывання псіхатропных рэчываў, папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за захоўванне, распаўсюджванне і збыт наркатычных сродкаў. Увазе навучэнцаў быў прапанаваны фільм Охота за разумом.

У Поразаўскі бібліятэцы - цэнтры краязнаўства адбылася сустрэча з медыцынскім супрацоўнікамНаркотики: путешествие туда – без обратно. Загадчык Поразаўскайамбулаторыяй Святлана Вітальеўна Лясоцкая распавяла дзецям пра шкоду наркотыкаў, як наркотыкі дзейнічаюць на арганізм падлетка, аб цяжкіх наступствах іх ужывання. У ходзе мерапрыемства рабяты выказвалі сваё меркаванне пра тое, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы, чым гэта пагражае, хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір, даведаліся, як супрацьстаяць тым, хто прапаноўвае паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы, як паводзіць сябе, калі знаёмыя ці сябры заахвоціліся да наркотыкаў і куды звярнуцца за дапамогай. У канцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства праглядзелі сацыяльныя відэаролікі пра наркаманію, ім былі ўручаны буклеты Не   наркотыкам!.

У Навадворскай бібліятэцы - цэнтры краязнаўства для вучняў 8-9 класаў праведзены ўрок прававых ведаў Наркотыкі: спакуса цікаўнасцю. Для школьнікаў быў падрыхтаваны аповед пра згубны ўплыў наркотыкаў, аб крымінальнай адказнасці за прыняцце, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў, прадэманстравана медыяпрэзентацыя. Падчас дыялогу кожны выказаў сваё негатыўнае стаўленне да гэтай згубнай звычкі.