Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.09.2020

Перамога ў абласным конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі”

Свіслацкая раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у абласным конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі” і ўзнагароджана дыпломам за перамогу ў намінацыі «Быт нашых продкаў». Фотаматэрыялы на конкурс былі прадстаўлены ў незвычайнай форме: асновай фотаальбома стаў беларускі ручнік – прадмет, які шырока выкарыстоўваецца ў побыце нашых продкаў, у разнастайных абрадавых сітуацыях.  Прадстаўленыя фатаграфіі згрупаваны па раздзелах: “Паўсядзённае жыццё нашых продкаў” – цікавыя моманты з паўсядзённага жыцця нашых продкаў,  знешні воблік гараджан і сялян Свіслаччыны,   вядзенне хатняй гаспадаркі, працоўныя дні, заняткі свіслачан у вольныя хвіліны; “Дзіцячыя і школьныя гады” – раскрываецца свет дзяцінства нашых продкаў, іх цацкі, адзенне, школьныя фатаграфіі розных гадоў вучняў школ раёна; “Рамёствы і народныя промыслы” –знаёміць з самабытнымі рамёствамі Свіслаччыны (чорназадымленая кераміка, ткацтва, бондарства, пляценне паясоў і інш.); “Традыцыі, звычаі, абрады” – вясельныя абрады, убранне жаніха і нявесты, калектыўныя вясельныя фатаграфіі рознага часу, провады ў армію, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, першамайская дэманстрацыя. Усе прадстаўленыя фатаграфіі маюць сваю гісторыю, якую асцярожна захоўваюць у кожнай сям’і. Свіслацкая раённая бібліятэка прадстаўляе відэаролік да абласнога конкурсу “Малая радзіма: імгненні гісторыі”, у якім атрымала перамогу. https://youtu.be/Gl_Vp352xRQ